Жніво называе лепшых. На 12 жніўня лідзіруюць

Грамадства Сельское хозяйство

На ўборцы зерневых і зернебабовых:

Міхаіл Мікалаевіч САЛДАЦЕНКА – старшы камбайнер, Віталій Міхайлавіч САЛДАЦЕНКА – камбайнер ААТ “Чамярыскі”, якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 2030 тон і ўбралі 682 гектары;

Пётр Фёдаравіч ЕФІМЕНКА – старшы камбайнер, Міхаіл Міхайлавіч ГАЛКО – камбайнер ААТ “Чамярыскі”, якія на камбайне КЗР-10 намалацілі 1851 тону і ўбралі 589 гектараў;

Сяргей Паўлавіч РАМАНЮК – старшы камбайнер, Анатоль Сяргеевіч РАМАНЮК – камбайнер ААТ “Імя Жукава”, якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 1499 тон і ўбралі 483 гектары.

Сярод маладзёжных экіпажаў:

Арцём Сяргеевіч ПРЫХОДЗЬКА – старшы камбайнер, Андрэй Аляксандравіч МАРТЫНОЎСКІ – памочнік камбайнера ААТ “Імя Жукава”, якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 1008 тон і ўбралі 325 гектараў.

На адвозцы зерня:

Уладзімір Рыгоравіч ШАХНІЦКІ – вадзіцель ААТ “Імя Жукава”, які на аўтамашыне МАЗ-555 перавёз 2408 тон;

Рыгор Рыгоравіч МАЛОЧКА – вадзіцель ААТ “Чамярыскі”, які на аўтамашыне ГАЗ-53 перавёз 2016 тон;

Аляксандр Віктаравіч КРАЎЧАНКА – вадзіцель ААТ “Чамярыскі”, які на аўтамашыне МАЗ-6215-3 перавёз 2004 тоны.

Сярод маладых вадзіцеляў:

Канстанцін Уладзіміравіч АЛІШЭЎСКІ – вадзіцель ААТ “Чамярыскі”, які на аўтамашыне МАЗ-6501-А8 перавёз 1748 тон;

Уладзімір Пятровіч МЯТЛІЦКІ – вадзіцель ААТ “Чамярыскі”, які на аўтамашыне МАЗ-6501-А8 перавёз 1632 тоны;

Аляксандр Сяргеевіч ЛЯЎКОЎСКІ – вадзіцель ААТ “Пераможнік”, які на аўтамашыне МАЗ-555 перавёз 1387 тон.

На сушыльных агрэгатах:

Раман Паўлавіч ПАЛКІН, Канстанцін Іванавіч ХАРКО – машыністы ААТ “Чамярыскі”, якія на КЗВС-30 перапрацавалі 4640 тон.

Лепшае сельгаспрадпрыемства па ўраджайнасці:
ААТ “Імя Жукава” (дырэктар – Сяргей Пятровіч Міхаленка, старшыня прафсаюзнага камітэта – Галіна Фёдараўна Прахарэнка). Убрана 98% плошчаў, ураджайнасць складае 31,7 цнт/га, валавы намалот – 6059 тон.

Райкам прафсаюза работнікаў АПК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *