ААТ “Пераможнік”: аснова будучых намалотаў закладваецца восенню

Важное Сельское хозяйство

За змену – дзве нормы і больш

Сяргей Марчанка

___

ААТ “Пераможнік” лідзіруе ў раёне па тэмпах сяўбы азімых культур. Сёлета яна крыху зацягнулася. Працяглыя дажджы стрымлівалі палявыя работы.

Як расказаў галоўны аграном гаспадаркі Сяргей Марчанка, тры дні тэхніка ўвогуле не выязджала з мехдвара. Навёрстваючы ўпушчанае, механізатары стараюцца працаваць дацямна. Кожны з іх выконвае па дзве дзённыя нормы. У іх ліку – Аляксей Іотчанка, Сяргей Катлярэнка, якія рыхтуюць плошчы, Сяргей Сідарок (сее зерневыя).

Сяргей Катлярэнка

Аляксей Іотчанка

Азімая пшаніца заняла 780 гектараў. Тут вырошчваюць у асноўным сорт “элегія”. Сёлета найвышэйшая ўраджайнасць гэтай культуры склала 55,6 цнт/га, а ў сярэднім – па 35 цнт.

Пасевы рапса ўжо далі дружныя ўсходы. Алейную культуру пасеялі і на корм, і на насенне. Вядзецца ўборка кукурузы на зерне. Гэтую работу выконваюць Мікалай Дарошчанка і Аляксандр Боркін.

Пратручвае насенне Аляксей Панчанка.

Дырэкцыя арганізавала двухразовае харчаванне. Акрамя гарачых абедаў, механізатары атрымліваюць так званыя пайкі. Сяўбу азімых плануюць завяршыць у бліжэйшыя дні.

 

Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *