Адна мара на ўсіх – жыць у міры і згодзе! Пад такім лозунгам прайшло свята, прымеркаванае да Дня народнага адзінства, у Малажынскім дзіцячым садзе

Год народнага адзінства Грамадства

Як расказала выхавальніца Яніна ЖУК, падчас мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі з трапятаннем расказвалі вершы і спявалі пра любімую Беларусь, малявалі далонькамі сцяг краіны, а таксама прадэманстравалі свае таленты ў конкурсах і віктарынах.

Пазнавальныя заняткі, накіраваныя на патрыятычнае выхаванне дзяцей, ва ўстанове адукацыі праводзяцца пастаянна.  Тут упэўнены: што падрастаючае пакаленне павінна ведаць гісторыю сваёй краіны, паважаць традыцыі роднага краю, расці сапраўднымі грамадзянамі. День народнага адзінства для хлопчыкаў і дзяўчынак – гэта свята сяброўства, яднання і згоды.

Вольга ПАЛЯШЧУК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *