Дзень дэпутата прайшоў у апошні дзень жніўня на тэрыторыі Буркоўскага сельскага Савета

Грамадства

Народныя абраннікі вялі прыём грамадзян у Сабалях, Кавалях, Бакунах, Конанаўшчыне, Рыжкаве і Мікулічах. На сустрэчу з насельніцтвам выязджалі дзве групы. Адну з іх узначальваў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Калясан, другую – старшыня Буркоўскага сельскага Савета дэпутатаў Аляксандр Каваленка.

Праблемы, якія ўзнімалі вяскоўцы, датычыліся канкрэтнага населенага пункта. Напрыклад, у Конанаўшчыне жыхары паскардзіліся на якасць дарогі па вуліцы Школьнай, парыў водаправода ў дзвюх месцах. Што датычыць рамонту дарогі, давядзецца пакуль пачакаць. Іх просьба адрасавана камунальнаму праектна-рамонтна-будаўнічаму ўнітарнаму прадпрыемству “Гомельаблдарбуд”, каб уключыла ў план работ на 2022 год.

У Рыжкаве незадаволены цаной хлеба: у дзвюх гандлёвых кропках яна розная. Жыхары аграгарадка Мікулічы пыталіся, як праводзіцца вакцынацыя птушкі (тут назіраецца яе паморак). Трывогу ў іх выклікаюць і адкрытыя каналізацыйныя люкі. Размова ішла і аб касьбе травы на тэрыторыі Савета.

На ўсе пытанні людзі атрымалі адказы.

Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *