Працай адзіныя. Тамара Шкурко: Героем Сацыялістычнай Працы стала ў дваццаць гадоў

Главное Год народнага адзінства Грамадства

На ўсю рэспубліку

1947 год для Брагіншчыны стаў знамянальны: раён дасягнуў даваеннай ураджайнасці з перавышэннем плана асваення плошчаў, занятых асноўнымі сельгаскультурамі. І першым, дарэчы, выйшаў на даваенны ўзровень па пасяўных плошчах, за што быў узнагароджаны пераходным Чырвоным сцягам Савета Міністраў Беларускай ССР і ЦК КП(б)Б.

Значная і памятная падзея наступнага года – прысваенне нашай зямлячцы Тамары Шкурко звання Героя Сацыялістычнай Працы. Рэспубліканская газета “Сталинская молодёжь” у нумары ад 31 снежня 1947-га змясціла яе фотаздымак з наступным подпісам: “На всю республику прогремела слава о знатной звеньевой из полесского колхоза “Чырвоная ніва” Тамаре Шкурко. Это она, руководя комсомольско-молодёжным звеном, в этом году добилась замечательных урожаев – 30 центнеров ржи, 16 центнеров пшеницы, 37 центнеров махорки и 280 центнеров картофеля с гектара…”

З вяроўкамі і сярпамі

Нарадзілася Тамара Іванаўна ў 1928 годзе ў вёсцы Буркі. Да вайны паспела закончыць шэсць класаў сельскай школы. Потым была акупацыя.

Мясцовы калгас “Чырвоная ніва” аднавіў работу адразу ж пасля вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Мужчыны яшчэ ваявалі, таму ўсё ўскладвалася на плечы жанчын, і 15-гадовая Тамара выйшла на працу. На роўных з дарослымі цягала мяшкі, складвала сцірты, капала бульбу.

У калгасе для дзящчынак, шкадуючы іх, стварылі звяно па вырошчванні тытуню: матулям здавалася, што ламаць і сушыць лісце лягчэй за іншыя работы. Яны і насушылі больш за ўсіх у раёне, за што атрымалі прэміі – па некалькі кілаграмаў цукру (рэдкую па тым часе салодкасць) і адрэз батысту на сукенку.

На наступны год камсамольска-маладзёжнаму звяну на чале з Тамарай Шкурко адвялі поле пад зерневыя культуры. А ні ўгнаенняў, ні машын, ні нармальнага насення. Ездзілі па вёсках і ссыпалі ў бочку пячны попел. Выпрошвалі ў гаспадынь курыны памёт (у мясцовых агароднікаў ён быў не ў пашане, а іх полю спатрэбіўся). Шматразова правейвалі зерне, каб дабіцца паўнаважкага насення. Пасеялі ўручную. А ў маі, калі ніва зацвіла, выйшлі ў поле, як і раіў аграном, з вяроўкамі і, захопваючы загоны своеасаблівым арканам, прасавалі ніву ўздоўж і ўпоперак – дапамагалі каласам апыляцца.

Зжалі сярпамі, высушылі снапы на сонцы, а пасля абмалоту сухое ачышчанае зерне ўзважылі ў прысутнасці ўсёй вёскі. Атрымалася па 30,3 цэнтнера з кожнага гектара. Гэта нямала і ў наш час пры навейшых тэхналогіях і сартах. А тады падобны ўраджай разоў у пяць перавышаў сярэдні намалот.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 сакавіка 1948 года за атрыманне высокіх ураджаяў жыта ў 1947 годзе Тамары Шкурко прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы. Яна стала адной з першых двух Герояў –працаўнікоў сельскай гаспадаркі Беларусі

Зорка – не брошка

Менавіта так патлумачыў маладой асобе яе статус старшыня калгаса: высокая ўзнагарода – для сур’ёзных спраў. І загадаў збірацца ў камандзіроўку ў Мінск… выпрасіць для калгаса грузавік. А што рабіць? Паехала.

Сціплая і нясмелая, хадзіла па ўстановах, пакуль не трапіла да першага сакратара ЦК КПБ Панцеляймона Панамарэнкі. І той, вядома, зразумеў, што не ў госці да яго зайшла дзяўчына з Палесся. Пасля размовы пра жыццё прама спытаў пра мэту візіту. Пачуўшы просьбу, паабяцаў дапамагчы. І сапраўды, калгас атрымаў жаданую машыну – паўтаратонку.

З вёскі ў горад

У хуткім часе Тамара паступіла ў Мазырскае медыцынскае вучылішча, бо з дзяцінства марыла стаць урачом. Але пасля двух месяцаў вучобы будучая прафесія здавалася ўжо не такой рамантычнай. А тут яшчэ ў вучылішча прымчаўся старшыня калгаса і прама з парога заявіў: “З тваёй узнагародай ты павінна ў полі быць… Збірайся, ёсць па разнарадцы месца ў сельгастэхнікуме ў Мар’інай Горцы”. Угаварыў. Тамара выбрала факультэт плодаагароднінных культур.

І ў вучобе – лепшая

З шасцю даваеннымі класамі было цяжка. Праўда, не з матэматыкай і батанікай – даваліся лёгка, а з рускай мовай. Давялося прыбегнуць да дадатковых заняткаў. І гэта дало свой вынік: Тамара ўвайшла ў пяць працэнтаў лепшых выпускнікоў, хто меў права адразу ж, без адпрацоўкі, паступаць у ВНУ. У запаветны спіс трапіў і яе муж, выдатнік-аднакурснік. Абое потым закончылі з чырвонымі дыпломамі Беларускую сельгасакадэмію ў Горках. Вучыліся на стацыянары, працавалі ў вучэбнай гаспадарцы. Яшчэ будучы студэнтамі, сталі бацькамі: у маладой сям’і нарадзіліся сын і дачка.

Муж, дарэчы, потым узначаліў вопытную сельскагаспадарчую станцыю, але знаходзіў час і для навукі, і для дзяцей, і для дома. Адчуваючы яго падтрымку, Тамара паступіла ў аспірантуру, абараніла кандыдацкую дысертацыю.

Навуковы супрацоўнік, дэпутат

Працавала Тамара Іванаўна старшым навуковым супрацоўнікам Беларускага навукова-даследчага інстытута бульбаводства і плодаагародніцтва. Яе стыхіяй сталі ягады: работа заключалася ў падборы агратэхнікі вырошчвання новых сартоў чорных парэчак, суніц, маліны, агрэсту… Глеба, угнаенні, падрэзка, апыленне, захаванне і прымнажэнне ў пладах вітамінаў і мікраэлементаў, смак ягады, догляд карэннай сістэмы – і так да бясконцасці, пакуль сорт не атрымае права на шырокае распаўсюджванне, а таксама прызнанне і падзяку садавода.

На XV з’ездзе камсамола рэспублікі, дарэчы, першая на Брагіншчыне Герой Сацыялістычнай Працы Тамара Шкурко была абрана ў склад Цэнтральнага Камітэта ЛКСМБ. А на выбарах у Вярхоўны Савет рэспублікі 3-га склікання атрымала мандат дэпутата вышэйшага органа ўлады Беларускай ССР.

У пенсійным узросце пражывала ў так званай “вёсцы вучоных” у Лошыцкім перавулку Мінска. Узнагароджана ордэнам Леніна, медалямі, граматамі і дыпломамі.

Не стала нашай ганаровай зямлячкі 12 кастрычніка 2015 года.

Валянціна БЕЛЬЧАНКА

 

Из книги «Труд, талант, доблесть»
А. ШАГУН. Поклонись полю

Тамара Ивановна, если бы могла, поехала бы к матери, бабке своих детей, в дальнее полесское село. Но дела, дела… Их не оставишь. На исходе год нужно подытожить результаты последних научных опытов, оформить не терпящие отлагательства документы. Срочной работы хоть отбавляй. Сидя в институте с утра до позднего вечера, она утешала себя лишь одним: к концу недели обязательно вырвусь к матери.

Поездка за год не первая – четвёртая. Вообще Тамара Ивановна вроде и не тревожится, вдруг что какое – мать не останется одна, в родном селе живут и сестра, и брат. Но сердце всё равно не на месте.

Наконец, самые «горячие» дела закончены, даже написан почти весь годовой отчёт.

На вокзал её провожали муж, дочь и сын. Стояли до отправления автобуса Минск – Брагин. И не сказали ничего особого, кроме обычных напутственных слов: «Не переживай, всё хорошо будет». Настроение разом изменилось, посветлела лицом Тамара Ивановна.

«Икарус» длинной тенью промелькнул в городских улицах, вырвался на широкую ленту шоссе.
Память, как клубок – нити у него бесконечно длинные. Сильно постарела, сдала за последнее время мать, болезни словно подстерегают её. А какой лёгкой на подъём, быстрой, хозяйственной была она, когда жители Бурков возвратились с фронтов, из партизанского леса.

У них отца не было, оставил семью ещё до войны. Мать одна подняла и детей, и хозяйство. Конечно же, как могли, и ребятишки помогали. Да сколько им годочков – 7–10. Лишь Тамаре шёл тогда девятнадцатый. «Хозяюшка», – звала её мать.

Вдвоём осенью далёкого 1944-го они собирали в лесу кое-какие дровишки, сухой кустарник: печь зимой надо было чем-то топить. За день Тамара устала, вечером вошла в хату, села на лавку и уснула.

Очнулась от рокота солидного мужского баса:

– Добрый вечер, хозяюшка. Как живётся вам?

Это наведался председатель местного, только что заново создавшегося колхоза «Красная нива» М.М. Юрченко. Он предложил Тамаре возглавить комсомольско-молодёжное звено по выращиванию ржи.

– А почему я? – спросила она.

– Тамара, сколько летом ты травы выкосила на лугу? – хитро прижмурился Михаил Михайлович.

– Пять гектаров.

– А другие девчата?

– По нескольку соток.

– Вот и подбирай к себе в звено подружек таких же работящих, – сказал председатель.

Первый раз десять девчат и один парень – члены молодёжного звена — засеяли 15 гектаров поля житом. Урожай победного 1945 года вышел по тем временам неплохим – по 10–15 центнеров с гектара.

Однако хлеба было мало у государства, у колхоза, у крестьян. Часто голодали, по весне спасались щавелем, желудями, толченой корой. Первый картофель ожидала Тамара, как праздника. Бывало, пойдет на работу, в лес, к подружкам. А возвращается – глядь сначала на огород: как там картофель, огурцы. Каждое растеньице знала. Так хотелось забыть страшное чувство голода, накормить вдоволь мать, брата и сестру. Потом жить стало легче. В колхоз привезли лошадей, молотилку, колхозникам на трудодень начали давать зерно, крупу. Их же звено пахало свое поле на коровах и лошадях, пололо, жало и молотило.

День за днём, год за годом. Звеньевая недосыпала, чтобы сделать всё как требуется. Самое плохое – не было удобрений: ни органических, ни минеральных. Но выход всё же нашли. Ездили, собирали по хатам древесную золу, другие местные удобрения. Никто из девчат не жаловался, никто не работал лишь бы как. Руки, казалось, сами просили работы. Никто не думал о славе, когда весь день под жарким солнцем ухаживали за посевами. Все они: Люба Романюк, Юльяна Романюк, Мария Шкурко, Люба Шкурко и другие подружки были комсомолками. Видели на своём небольшом веку и блокадные зимы, и холод, и смерть близких, и неутешное горе своих матерей. Они работали честно, с душой. Чтобы урожай стал выше, выросло три колоса на месте одного, сделали всё возможное. Когда рожь колосилась, опыляли её с помощью обыкновенной верёвки. А зерно перед севом отбирали, как говорят, по зёрнышку.

И вот тот рекорд, о котором вскоре узнала вся республика и страна. Комсомольско-молодёжное звено Тамары Шкурко получило с каждого гектара по 30,3 центнера ржи. Урожай собрали хороший, но и работали над своими полями не год, а пять.

– Полный институт прошла, – улыбается теперь Тамара Ивановна.

Вскоре в газетах появился Указ Президиума Верховного Совета СССР о присвоении Т.И. Шкурко почётного звания Героя Социалистического Труда. Орденами, медалями были награждены и её подруги.

…В полдень быстрый «Икарус» домчал пассажиров в Мозырь. Замелькали этажи новостроек, жилые микрорайоны, затем тихие улочки в центре, которые Тамара помнила с девичьей поры. На одной из них в просторном, ещё дореволюционной постройки особняке была расположена гостиница «Мозырь». Обычно на разные собрания, совещания брагинцы – делегаты из их района –приезжали вместе. Как шутил К.X. Дагура, первый секретарь райкома партии, располагались табором в двух-трёх комнатах, вечерами пили чай, беседовали по душам. Ксенофонт Харитонович посоветовал тогда:

– Вот-вот, Тамара, в село придут тракторы, десятки других машин. Ваше звено растит рожь на 20–25 гектарах, а несколько механизаторов засеют и уберут её на сотнях гектаров. Тебе нужно учиться дальше. Я уверен, что узнаешь, дочка, все тайны наших полей, и агроном из тебя получится такой же способный, как звеньевая.

Когда осенью она уезжала на учёбу в Марьиногорский сельхозтехникум и пришла в райком попрощаться, секретарь провёл её до вокзала и несколько раз повторял:

– Будь, Тамара, как и в поле, первой. Помни, тебе многое дано, а требуется ещё больше.

Хорошо помня мудрое напутствие брагинского секретаря, Тамара Ивановна взяла за правило не опускать руки перед трудностями. Просиживала над книгами ночи, читала учебники по агротехнике выращивания сельскохозяйственных культур и охране растений, решала задачки и писала диктанты.

Так и училась все четыре года студентка агрономического отделения, Герой Социалистического Труда. Затем – сельскохозяйственная академия в Горках, работа в БелНИИ картофелеводства и плодоовощеводства, аспирантура, защита кандидатской диссертации.

Правда, её мечты сбылись не совсем. Она не работает над повышением урожайности ржи. Профиль научной деятельности Т.И. Шкурко – агротехника выращивания садовых культур, в частности, чёрной смородины и садовой земляники.

Главное, что достигнуто в результате её исследований, – обоснованные рекомендации по резкому повышению урожайности садовых культур. Разработана методика выращивания перспективных сортов чёрной смородины, садовой земляники…

Увлечённо, с любовью работает Тамара Ивановна. За успехи в повышении урожайности плодово-ягодных культур она награждена Почётными дипломами ВДНХ БССР, Грамотами и благодарностями Министерства сельского хозяйства, своего института.

Как сообщили нам в НИИ картофелеводства и плодоовощеводства, эффект научных разработок кандидата сельскохозяйственных наук Т.И. Шкурко оценивается в сотни тысяч рублей.

…Уже в темноте подходила она к дому матери. В окнах горел свет, сестра на ночь топила печь.

– Значит, всё хорошо, – успокоилась она. – Вот я и дома.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *