Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе выкарыстоўваць маскі пры наведванні аб’ектаў і арганізацый

Грамадства СтопCOVID

Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе грамадзянам выкарыстоўваць сродкі абароны органаў дыхання пры наведванні аб’ектаў і арганізацый. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

З 22 кастрычніка ўступіла ў сілу пастанова Міністэрства аховы здароўя нумар 111 ад 20 кастрычнiка 2021 года, якая сістэматызуе патрабаванні да правядзення санітарна-проціэпідэмічных мерапрыемстваў па папярэджванні распаўсюджвання інфекцыі COVID-19 на тэрыторыі Беларусі.

У прыватнасці, адменена прымяненне адміністрацыйнай адказнасці да фізічных асоб за невыкарыстанне сродкаў абароны органаў дыхання на аб’ектах усіх форм уласнасці і ў грамадскім транспарце.

«Разам з тым ва ўмовах цяперашняй эпідэміялагічнай сітуацыі Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе грамадзянам выкарыстоўваць сродкі абароны органаў дыхання пры наведванні аб’ектаў і арганізацый», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Акрамя таго, у пастанове актуалізаваны санітарна-проціэпідэмічныя мерапрыемствы ў перыяд рэгістрацыі выпадкаў інфекцыі COVID-19. Размова ідзе аб тым, што кіраўнікі арганізацый павінны прымаць меры, неабходныя для забеспячэння кантролю за выкарыстаннем сродкаў абароны органаў дыхання работнікамі, фізічнымі асобамі пры наведванні аб’ектаў і арганізацый пры адсутнасці магчымасці захавання сацыяльнай дыстанцыі (1-1,5 м).

Бальнічным арганізацыям аховы здароўя трэба распрацаваць планы арганізацыі работы ў рэжыме, які забяспечвае выкананне ўмоў інфекцыйнага стацыянара. У амбулаторна-паліклінічных і бальнічных арганізацыях павінны быць схемы заніравання з захаваннем лагістыкі перамяшчэння пацыентаў і работнікаў.

БЕЛТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *