Паляпшэнне якасці даставак, лічбавізацыя працэсаў: «Белпошта» прыняла новую стратэгію развіцця

Грамадства

Намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйнай дзейнасці РУП «Белпошта» Андрэй Важнік расказаў на прэс-канферэнцыі аб прыярытэтах развіцця паштовай службы на наступную пяцігодку.

«Белпошта» прыняла стратэгію развіцця на 2021-2025 гады. Яна прадугледжвае паляпшэнне якасці даставак, лагістычнай сістэмы, лічбавізацыі працэсаў. Адзін з асноўных праектаў, які мы цяпер распрацоўваем, — развіццё нацыянальнай паштовай электроннай сістэмы. Таксама мы працуем над развіццём сеткі паштаматаў, над забеспячэннем паштальёнаў мабільнымі ўстройствамі для таго, каб яны маглі абслугоўваць кліента аддалена — не ў аддзяленнях паштовай сувязі, а адразу на месцы, прымаючы плацяжы, афармляючы падпіску, выплачваючы грашовыя пераводы. Усё гэта істотна палепшыць якасць абслугоўвання. Мы нацэлены на тое, каб нашы карыстальнікі, кліенты былі задаволены нашымі паслугамі», — сказаў Андрэй Важнік.

Паводле яго слоў, «Белпошта» як нацыянальны аператар паштовай сувязі краіны ўваходзіць у Сусветны паштовы саюз. «Мы ўваходзім у дваццатку лепшых паштовых службаў. Займаем 21-е месца сярод 172 дзяржаў», — адзначыў намеснік генеральнага дырэктара.

«Белпошта» складаецца з 6 філіялаў, дзе працуюць 22 тыс. супрацоўнікаў. «Гэта даволі вялікі калектыў, аб’яднаны адзінай мэтай — аказваць якасныя, своечасовыя, надзейныя паслугі пошты. Кожны дзень гэта паўмільёна пісем, некалькі дзясяткаў тысяч пасылак, некалькі соцень тысяч сродкаў масавай інфармацыі. Фактычна «Белпошта» — гэта складаны механізм, які валодае ўсімі сродкамі аўтаматызацыі і лічбавізацыі. Мы стаім на пярэднім краі развіцця сучасных тэхналогій», — падкрэсліў Андрэй Важнік.

БЕЛТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *