Людзі аднаго калектыву. Аператарам машыннага даення Тамара Лісоўская працуе больш за 30 гадоў.

Главное Грамадства Сельское хозяйство

Аператарам машыннага даення Тамара Лісоўская працуе больш за 30 гадоў.

Работа ў аператараў машыннага даення і жывёлаводаў не з лёгкіх, таму хацелася б, каб і аплачвалася яна дастойна.

Загадчыца Хракавіцкай фермы ААТ “Чамярыскі” Таццяна Аладка расказала нам, што найвышэйшы заробак даяркі склаў за кастрычнік больш за 1900 рублёў. Ёсць і крыху меншыя сумы: 1761 рубель, 1463. Гэта – у тых, хто сумленна працуе, захоўвае тэхналогію, сочыць за асемяненнем кароў, кантралюе якасць малака. Апошняе вельмі важна: нельга дапусціць, каб прадукцыя ад хворай на мастыт жывёлы трапіла ў халадзільнік. У такім выпадку ўсё надоенае малако будзе прынята на перапрацоўку па больш нізкай цане, ды і высокай класнасці не атрымае.

Лідарам па выніках работы за дзесяць месяцаў сярод аператараў не толькі гэтага вытворчага падраздзялення, але і гаспадаркі стала Тамара Лісоўская. Дарэчы, і раёна таксама. У “Чамярыскім” яна працуе з 1988 года. Пачынала свой працоўны шлях у Грушным, а калі выдзелілі домік, пераехала ў Чамярысы. Аператар машыннага даення яна, па словах Таццяны Анатольеўны, выдатны. Галоўнае, не баіцца цяжкасцей. Не ўсе згаджаюцца раздойваць першацёлак, а Тамара Феліксаўна спраўляецца з гэтай задачай паспяхова. Адсюль і высокія паказчыкі.

Дар’я Топчый за работай.

Ад тэхніка па штучным асемяненні Дар’і Топчый залежаць вынікі ўсяго вытворчага падраздзялення. Некалькі год таму яе сям’я з Расіі пераехала ў Беларусь. Дзяўчына спачатку даіла кароў, а потым галоўны заатэхнік гаспадаркі Аляксандр Малочка прапанаваў ёй асвоіць новую прафесію і накіраваў на курсы. Вось ужо дзевяць гадоў яна займаецца штучным асемяненнем, на раённых семінарах займае прызавыя месцы. Нагрузка на яе плячах, як і адказнасць, вялікая. Дойны статак складае больш за 800 галоў, не лічачы нецеляў. Калі ёсць ацёлы – ёсць і малако. Дар’я любіць сваю справу, заўваг у яе бок не паступала. У калектыве цэняць не толькі яе прафесійныя, але і дзелавыя якасці.

Ніна СІНІЛАВА
Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *