Міністэрства аховы здароўя растлумачыла парадак правядзення паўторнай вакцынацыі супраць COVID-19

Грамадства СтопCOVID

Міністэрства аховы здароўя растлумачыла парадак правядзення паўторнай (бустарнай) вакцынацыі супраць COVID-19. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу міністэрства.

Парадак паўторнай вакцынацыі адобраны Рэспубліканскім экспертным саветам па імунізацыі Міністэрства аховы здароўя.

Адзначаецца, што для падтрымання ўстойлівага імуннага адказу мэтазгодна правесці бустарную вакцынацыю супраць COVID-19 з выкарыстаннем вакцыны «Спадарожнік Лайт» праз шэсць і больш месяцаў пасля асноўнага (першаснага) курса, у час якога быў выкарыстаны любы імунабіялагічны лекавы прэпарат.

Размова ідзе аб людзях ва ўзросце 18-25 гадоў. Гэта студэнты, курсанты і навучэнцы вочнай формы навучання ўстаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, людзі, якія перахварэлі на COVID-19, і іншыя.

Бустарная вакцынацыя таксама рэкамендавана людзям ва ўзросце 18 гадоў і старэйшым, у тым ліку з аслабленым імунітэтам, старэйшым за 60 гадоў, тым, хто прымае імунасупрэсіўную тэрапію, знаходзіцца на гемадыялізе, медыцынскім работнікам, работнікам стацыянарных устаноў сацабслугоўвання, людзям, якія перахварэлі на інфекцыю COVID-19.

Паўторная (сезонная) вакцынацыя з выкарыстаннем Гам-КАВІД-Вак («Спадарожнік V»), або «Спадарожнік Лайт», або Sinopharm, або іншага імунабіялагічнага лекавага прэпарату рэкамендавана людзям 18 гадоў і старэйшым праз 12 месяцаў пасля бустарнай дозы і пасля асноўнай (першаснай) вакцынацыі тым, хто не атрымаў бустарную вакцынацыю.

БЕЛТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *