Працай адзіныя. Як Станіслаў Гермель стаў поўным кавалерам ордэна Працоўнай Славы

Год народнага адзінства Грамадства Нашы праекты: імёны малой радзімы

Рупліва, прафесійна, якасна

Нарадзіўся Станіслаў Гермель у красавіку 1939 года ў вёсцы Гарадзішча. Будучы яшчэ падлеткам, папоўніў лік працаўнікоў калгаса імя Тэльмана. Пазней вывучыўся на электразваршчыка ў Рудакоўскім вучылішчы механізацыі сельскай гаспадаркі.

З 1962-га – трактарыст. За кароткі тэрмін не толькі добра авалодаў спецыяльнасцю, але і атрымаў кваліфіка-цыю механізатара шырокага профілю. Узначаліў механіза-ванае звяно па вырошчванні бульбы. А ў перыяд жніва гэтак жа самааддана шчыраваў на хлебнай ніве.

Апрацаванае, засеянае Стані-славам Гермелем поле заўсёды вызначалася ў калгасе знакам якасці. Больш таго, у 70–80-х гадах ён стаў ініцыятарам шэрага працоўных пачынаў, у тым ліку спаборніцтваў за найвышэйшы сутачны намалот зерневых культур. Актыўна ўдзельнічаў у рабоце па ўдасканаленні тэхналогіі іх вырошчвання, а таксама бульбы, павышэнні культуры земляробства і правільнай арганізацыі працоўнага працэсу. Шмат гадоў запар браў раённыя, абласныя, рэспубліканскія прызы ў сацыялістычным спаборніцтве механізатараў на ўборцы хлеба і бульбы. Як наватар сельгасвытворчасці не раз удзельнічаў у Выстаўцы дасягненняў народнай гаспа-даркі (ВДНГ) СССР.

Зорка працоўнай славы

Высока ўзышла зорка працоў-най славы аднаго з лепшых механізатараў Брагіншчыны ў перыяд восьмай, дзявятай і дзясятай пяцігодак (1966–1980).

Так, у 1971-м Станіслаў Гермель быў адзначаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга за поспехі ў развіцці сельгасвытворчасці і выкананні пяцігадовага плана продажу дзяржаве прадукцыі земляробства і жывёлагадоўлі. А ў наступным годзе ўдастоіўся ордэна Леніна – за дасягненні на ўборцы ўраджаю.

Па выніках уборачнай кампаніі 1973 года атрымаў першую прэмію Савета Міністраў БССР і Беларускага рэспубліканскага савета прафсаюзаў. Гэтаму паспрыялі высокія паказчыкі ў рэспубліканскім спаборніцтве на ўборцы зерневых і зернебабовых культур.
У 1975-м за поспехі, дасягнутыя ва Усесаюзным сацыя-лістычным спаборніцтве, і праяўленую працоўную доблесць узнагароджваецца першым ордэнам Працоўнай Славы. А ў наступным годзе да яго дадаўся другі.

На адзін падрад

У пачатку 80-х па ўласнай ініцыятыве Станіслаў Уладзімі-равіч узначаліў першае ў калгасе «безнараднае» звяно канчатковай прадукцыі па вырошчванні бульбы. Калі раней яе саджалі адны механізатары, догляд за пасевамі ажыццяўлялі другія, а ўбіралі ўраджай трэція, то цяпер усе гэтыя тэхналагічныя працэсы павінны былі выконваць пастаянныя людзі. Менавіта тыя, хто ўваходзіў у склад такіх фарміраванняў, цалкам адказвалі за пэўны ўчастак. Работа на адзін падрад вучыла адказнасці і самастойнасці ў прыняцці рашэнняў. Ад ураджайнасці культуры залежала аплата працы.

Пастаянны пошук і паспяховае прымяненне новых метадаў і прыёмаў апрацоўкі зямлі, настойлівасць механізатараў у дасягненні пастаўленай мэты, укараненне імі перадавой агратэхнікі дапамагалі збіраць лепшыя ў калгасе ўраджаі на сваім участку плошчай 70 гектараў. Калі ў другі год адзінаццатай пяцігодкі (1981–1985) звяно пад кіраўніцтвам Станіслава Гермеля ўзяло па 250 цэнтнераў клубняў з кожнага гектара, то ў наступным – па 280, а ў 1984-м – больш за 300.

Трэці ордэн Працоўнай Славы – першай ступені – знайшоў нашага земляка летам 1986 года. Яго ён атрымаў за поспехі, дасягнутыя ў выкананні заданняў адзінаццатай пяцігодкі і сацыялістычных абавязацельстваў па вытворчасці і перапрацоўцы сельгаспрадукцыі. Такім чынам Гермель стаў поўным кавалерам ордэна Працоўнай Славы.

У калгасе – да пенсіі

Пачатак новай пяцігодкі перадавы бульбавод адзначыў новай працоўнай перамогай, сабраўшы з кожнага гектара па 340 цэнтнераў клубняў. І ў далейшым заставаўся ў радах лепшых

работнікаў раёна. Яго вызначалі выключнае працалюбства, пастаянны пошук новага, лепшага, вытрымка і прынцыповасць. Зарэкамендаваў сябе як актыўны прапагандыст укаранення прагрэсіўных форм арганізацыі працы. Шмат увагі ўдзяляў настаўніцтву, рабоце з моладдзю.

У калгасе працаваў да выхаду на заслужаны адпачынак. Разам з жонкай Марыяй Кузьмінічнай выхавалі траіх дзяцей, доўгі час пражывалі ў роднай вёсцы. А пасля аварыі на ЧАЭС, калі значная частка Брагіншчыны стала забруджанай, вырашылі яе пакінуць і пераехаць у Червеньскі раён. Тым больш што раней туды пасля заканчэння ВНУ былі размеркаваны абодва сыны. На Міншчыне яны стварылі свае сем’і і рэалізавалі сябе ў прафесіі.
Як паважаная і аўтарытэтная асоба Станіслаў Гермель выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР восьмага склікання, дэлегатам першага з’езда Саветаў СССР (1989).

Валянціна БЕЛЬЧАНКА

***

«Половина моих наград принадлежит Марии»

Из статьи члена Союза журналистов Беларуси, заслуженного работника культуры БССР Инессы МИЦКЕВИЧ, опубликованной в апреле 2009 года в «Белорусской ниве»

…Ночевать решила в колхозе имени Тельмана Брагинского района у старых знакомых: Станислава и Марии Гермелей. Станислав Владимирович – человек известный – кавалер орденов Ленина, Трудового Красного Знамени, орденов Славы. Это к нему, победителю соревнований на жатве, я в своё время была послана от газеты, чтобы осветить передовой опыт.

А, познакомившись с семьёй, написала очерк о его жене Марии Кузьминичне. Очерк был опубликован в «Белорусской ниве» под названием «Сердца нежные струны». Не зря Станислав Владимирович говорил: «Половина моих наград принадлежит Марии». Она и помощница мужу, и советчица, и троих детей мудро воспитывает. Вот к ним я и поехала.

Как и в прошлый раз, хозяина дома не застала.

– Видите облако пыли? – указывая в окно, сказала Мария. – Это же Гермель землю пашет, пыль ядовитую глотает…

В доме Гермеля, кроме меня, были гости – семья председателя сельсовета из выселенной деревни, попавшая в тридцатикилометровую зону. Сам, его жена Катя и двое детей. От Кати я и наслушалась подробностей выселения. Очень это было болезненно для людей. Хотя в ту пору необходимо. Ежедневно появлялись таблички: загрязнение 60 кюри, 80 кюри… Страшно.

Погода чудесная, нигде ничего не чернеет, не плавится. Колодцы накрыли плёнкой – вода «грязная», хотя на вид чистая, как слеза! Учёные советуют дрова «обмывать», а те горят, хоть бы что. Клубника зреет, яблоки наливаются… Молоко не пить, говядину не есть, картошку и ту варить не стоит. Нельзя! Скот угоняли, уничтожали, мелкую живность расстреливали.

Эвакуация! Как в войну. Ничего не позволяли брать с собой – всё «светилось». Бабы ползали на коленях – просили не увозить их из дома. Некоторые старики прятались, убегали в леса.

* * *

С Гермелями мы после того встречались только однажды, когда мальчики поступали в политехнический институт. Геннадий и Володя сидели у меня за столом, как два дубка, совсем одинаковые. Тогда ещё семья жила в Брагинском районе. Поэтому я удивилась, когда Гена позвонил мне из Червеня. Оказывается, окончив институт, ребята были направлены в Червенский район, за ними последовали из Брагина отец с матерью. Из загрязнённого Брагина в чистый Червень… Здесь молодые Гермели работали, женились, завели детей. А одна из невесток организовала, как в Брагинском колхозе имени Тельмана, вечер «Лучшая семья».

– Устроили овацию, особенно когда вывели на сцену отца с его орденами, – хвалится Гена.

Очень жалею, что не смогла быть на этом вечере. В газете уже не работала, на пенсии. А жаль… Было бы неплохое завершение для чернобыльской поездки…



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *