Белгідрамет: чырвоны ўзровень небяспекі з-за ветру аб’яўляецца вельмі рэдка

Грамадства

Чырвоны ўзровень небяспекі з-за ветру аб’яўляецца вельмі рэдка. Аб гэтым паведамілі  ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Сёння ў Беларусі аб’яўлены чырвоны ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру. На большай частцы тэрыторыі краіны яго парывы дасягалі 26 м/с, у Мінску — 22 м/с.

«Чырвоны ўзровень небяспекі мае на ўвазе, што надвор’е ўяўляе рэальную пагрозу для насельніцтва і эканомікі. Яго аб’яўляюць нячаста. Часцей за ўсё гэта адбываецца ў летні сезон з-за экстрэмальнай гарачыні. У прыватнасці, апошні раз чырвоны ўзровень небяспекі аб’яўлялі мінулым летам, калі тэмпература паветра ў дзённыя гадзіны перавышала плюс 35 градусаў. У снежні 2020 года яго аб’яўлялі з-за галалёду. У сувязі з моцным ветрам чырвоны ўзровень небяспекі аб’яўляюць вельмі рэдка, у апошнія гады такога, здаецца, не было», — сказалі ў Белгідрамеце.

Сёння беларусам рэкамендавалі не стаяць паблізу няўстойлівых канструкцый, не ставіць аўтамабілі паблізу дрэў і па магчымасці заставацца дома. Ветранае надвор’е захаваецца ў краіне і ў бліжэйшыя дні.

БЕЛТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *