На адкрытай дыялогавай пляцоўцы ў Брагіне гаварылі аб Канстытуцыі як гаранце беларускай дзяржаўнасці

Референдум-2022

Сёння дыялогавай пляцоўкай, дзе ўсе жадаючыя маглі выказаць сваё меркаванне наконт Асноўнага Закона краіны, стала Брагінская школа. Тэма сустрэчы – “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – гарант беларускай дзяржаўнасці”.

У якасці экспертаў выступілі старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Калясан, пракурор Брагінскага раёна Алеся Зубарава і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Раман Цеслянок.

Размова ішла аб змяненнях і дапаўненнях, якія ўвайшлі ў праект Канстытуцыі. Нагадаем, што абмеркаванне вялося з 27 снежня. Актыўна ўключыліся ў гэты працэс і брагінчане. Падрабязна вывучаўся кожны артыкул, рабіўся акцэнт на асабліва важных момантах.

І сёння эксперты адкрытай дыялогавай пляцоўкі звярнулі ўвагу прысутных на такія дапаўненні, як захаванне гістарычнай памяці, праяўленне грамадзянамі патрыятызму і сацыяльнай адказнасці, абарона персанальных даных і інш. Беларусь па-ранейшаму застаецца сацыяльна арыентаванай краінай, дзе ствараюцца ўсе ўмовы для дастойнага жыцця людзей.

Рэферэндум па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю пройдзе 27 лютага.

 

 

Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *