Праект “Бацькаўшчына”. Брагіншчына: на скрыжаваннях гісторыі

Бацькаўшчына Важное Год гістарычнай памяці Грамадства Наша гісторыя

Даразахавальніца, XVIII ст. Захоўваецца ў Брагінскім гістарычным музеі з карціннай галерэяй.

Мінулае і сучаснае нашага краю

У газеце “Маяк Палесся” і на сайце 18 лютага стартуе праект “Брагіншчына: на скрыжаваннях гісторыі”. Мы дадзім магчымасць вам, паважаныя чытачы, перагарнуць старонкі гісторыі нашага самабытнага краю, узгадаць людзей, якія яго праслаўлялі, і паказаць, якім прыгожым стаў наш куточак Палесся. У Год гістарычнай памяці гэта асабліва важна.

Такім чынам мы далучаемся да праекта Міністэрства інфрамацыі Рэспублікі Беларусь і лаўрэата прэміі Прэзідэнта “За духоўнае адраджэнне” Уладзіміра Ліхадзедава, які заснаваны на аўтарскай калекцыі паштовак і фотаздымкаў канца ХIХ – пачатку ХХ стагоддзя. Яны нагадваюць нам аб багатым гістарычным мінулым нашай краіны. Праект ставіць перад сабой вельмі важную задачу – вывучаць, захоўваць і папулярызаваць гістарычную спадчыну беларускага народа. Старт быў дадзены ў пачатку 2022 года выпускам аднайменнага календара, у якім прадстаўлены архітэктурныя помнікі, што захаваліся, і гістарычныя аб’екты, якія зніклі або знаходзяцца ці былі размешчаны ў Беларусі.

Шмат цікавага захоўвае і брагінская зямля. На працягу года будуць змешчаны матэрыялы, фотаздымкі, якія перанясуць нас на дзесяцігоддзі назад, каб адчуць непарыўную сувязь часоў, еднасць народа, гонар за слаўных сыноў Брагіншчыны. А дзень сучасны – гэта адлюстраванне таго, як мы захоўваем багатую культуру і спадчыну продкаў, якіх поспехаў дасягнулі ў будаўніцтве незалежнай і суверэннай Беларусі.

Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *