Аператыўная зводка па Брагінскім раёне з 14 па 20 сакавіка

Грамадства Территория закона

На мінулым тыдні ў міліцыю па лініі 102 паступіла 42 паведамленні. Аб гэтым расказалі ў штабе РАУС.

Супрацоўнікамі раённага аддзела Следчага камітэта 14 сакавіка ўзбуджана крымінальная справа ў дачыненні да невядомага, які ў перыяд з 12 снежня па 1 студзеня пранік у дачны дом у вёсцы Хракавічы, адкуль скраў набор ключоў “Force”, плуг ад мотаблока, нажны насос і іншыя рэчы, якія належаць жыхару Брагіна.

У сферы АПК выяўлена адно парушэнне. Так, 18 сакавіка падчас праверкі тэхнічнай умацаванасці і вартавой аховы на адной з МТФ ААТ “Камарынскі” зафіксавана недастатковае асвятленне тэрыторыі.

17 сакавіка каля 10.00 праз часовы кантрольна-прапускны пункт, што каля вёскі Гдзень, ваеннаслужачымі пагранічнай камендатуры “Лоеў” устаноўлены факт перасячэння граніцы з боку Украіны 60 бежанцамі. У суправаджэнні супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі і раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях яны накіраваны ў санаторый “Залатыя пяскі”. 20 сакавіка ў 18.00 праз часовы КПП на тэрыторыю Беларусі прыбылі пяць бежанцаў.

20 сакавіка ў 16.30 адбылося ўзгаранне ў вёсцы Буркі. Агнём цалкам знішчана гаспадарчая пабудова на падворку грамадзянкі Х. Прычына пажару высвятляецца.

Супрацоўнікамі міліцыі складзена 16 адміністрацыйных пратаколаў. У тым ліку два – за распіццё спіртнога або знаходжанне ў стане алкагольнага ап’янення ў грамадскім месцы (арт. 19.3 КаАП).

За парушэнне правілаў дарожнага руху да адказнасці прыцягнуты 41 чалавек, 11 з якіх – веласіпедысты і пешаходы. 20 сакавіка супрацоўнікамі ДАІ затрымана непаўналетняя 2005 года нараджэння, якая кіравала аўтамабілем “Нісан Алмеро” па вуліцы Скарахода ў Брагіне, не маючы вадзіцельскага пасведчання.

Праведзена абследаванне вулічна-дарожнай сеткі. Прадпісанне вынесена дарожнаму рамонтна-будаўнічаму ўпраўленню.

Падрыхтавала Вольга ПАЛЯШЧУК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *