Дарогай спаленых вёсак. Ідзе збор сродкаў на мадэрнізацыю воінскага пахавання ў Брагіне

80 гадоў вызвалення Беларусі Год народнага адзінства Грамадства

Вёска Калыбань да Вялікай Айчыннай вайны была цэнтрам сельсавета. Тут дзейнічаў калгас “Чырвоны араты”. Працавалі ваўначоска, шорная майстэрня, тры ветраныя млыны, кузня, дзве конныя крупадзёркі, алейня. Налічвалася 290 двароў, пражывала 760 чалавек.

У жніўні 1941-га вёску акупіравалі нямецкія фашысты, а вясной сорак трэцяга яе спалілі.

З актаў аб злачынствах нямецка-фашысцкіх акупантаў і іх саўдзельнікаў у в. Калыбань

17 снежня 1944 г.

7 мая 1943 года сагналі ўсіх грамадзян вёскі Калыбань у памяшканне школы і паставілі вакол будынка ахову. На вачах людзей, якія там знаходзіліся, катавалі калгасніцу Петрусенку Ульяну Аляксееўну, 1903 г.н. Пасля катавання – збівання і стрэлаў у яе – там жа, каля школы, яе спалілі…

…3 ліпеня 1942 года расстралялі тры сям’і з вёскі Калыбань: 2-х мужчын, 3-х жанчын і 2-х малалетніх дзяўчынак – за тое, што яны яўрэі…

10 чэрвеня 1943 года загадалі калгасніку Трацяку Назару Фёдаравічу выкапаць для сябе яму ў двары Кузьмянок Сынклеты, в. Калыбань. Калі яма была выкапана, ён спрабаваў вылезці, але яго там жа расстралялі.

9 чэрвеня 1943 года сагналі многа жыхароў в. Калыбань у два дамы, паставілі ахову і марылі іх там голадам, але дзякуючы партызанам на другія суткі яны былі вызвалены…

У чэрвені 1943 года расстралялі грамадзян в. Калыбань: 7 мужчын і 4 жанчыны.

Рэквізіты для пералічэння сродкаў на мадэрнізацыю пахавання ахвяр вайны ў Брагіне па вул. Пясочнай: Брагінская раённая арга-нізацыя Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, р/р BY92 ВАРВ 3015 4309 8001 3000 0000, ААТ «Белаграпрамбанк», код банка ВАРВВY2Х, УНП 400423610, назначэнне плацяжу: збор сродкаў на мадэрнізацыю воінскага пахавання.

Падрыхтавала Валянціна БЕЛЬЧАНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *