Паглядзіце, як у Брагінскай школе прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Год гістарычнай памяці Грамадства

У Брагінскай СШ Тыдзень беларускай мовы і літаратуры пачаўся з акцыі “Гавары па-беларуску”.

Вучні падрыхтавалі выставу, насценныя газеты і тэматычныя буклеты. На перапынках удзельнічалі ў тэматычнай віктарыне “Ведай мову!”

Вучні V і VI класаў з задавальненнем прымалі ўдзел у акцыі “Маё любімае роднае слова” 

Для вучняў IX “Б” класа была праведзена гульня-падарожжа “Шануй і ведай роднае слова”  

Вучнямі VIII “А” класа была падрыхтавана інсцэніроўка “Вячоркі ў Паўлінкі”, якая прайшла ярка, займальна, з народнымі песнямі і танцамі 

Для вучняў VII і VIII класаў прайшла квэст-гульня “Пагуляем у роднае слова”.  Вучні ўспаміналі беларускія прыказкі, фразеалагізмы, перакладалі словы на беларускую мову. З цікавасцю выконвалі ўсе заданні 

Так вучні Брагінскай школы далучаюцца да духоўных скарбаў народа, у іх абуджаецца цікавасць і павага да роднага слова, да беларускай мовы.

Любіце і шануйце роднае слова!



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *