Працаўнікі ААТ “Чамярыскі” ўжо ў полі

Главное Сельское хозяйство

Імпартную сеялку даводзяць да ладу Ігар Салдаценка і Іван Клімовіч.

Аб тым, што ў адкрытым акцыянерным таварыстве з усёй адказнасцю рыхтаваліся да пачатку пасяўной, сведчыць нагляднасць, вывешаная ў механічнай майстэрні. Тут і экран ходу палявых работ, і меры матэрыяльнага стымулявання, і сістэма аплаты працы.

У сераду, 16 сакавіка, дырэктар гаспадаркі Адам Царанок правёў са спецыялістамі, механізатарамі і жывёлаводамі нараду і акрэсліў кола задач, вырашэнне якіх дапаможа выканаць прагнозныя паказчыкі. Першы крок да поспеху неабходна зрабіць зараз: арганізавана і ў лепшыя агратэхнічныя тэрміны пасеяць яравыя, вывезці пабольш арганікі на палі пад прапашныя культуры. Ад гэтага будзе залежаць, які ўраджай атрымаюць, колькі кармоў для грамадскага статка нарыхтуюць, якую частку насеннага матэрыялу змогуць рэалізаваць, каб палепшыць сваё фінансавае становішча.

Адам Царанок праводзіць нараду з падначаленымі.

Сустрэча з тымі, хто ўжо працуе ў полі, усяляе пачуццё аптымізму: усё будзе добра, намечанага чамярысцы дасягнуць, бо за справу ўзяліся сапраўдныя гаспадары зямлі. Арцём Краўчанка – у іх ліку. Юнак нядаўна вярнуўся ў родныя мясціны пасля службы ў арміі і адразу папоўніў рады трактарыстаў. У гэтыя дні разам з Аляксеем Сніцарэнкам сілкуе азімыя, а загружае мінеральныя ўгнаенні Сяргей Шавыра.

Арцём Краўчанка ўносіць калійныя ўгнаенні.

Дарэчы, гэтае акцыянернае таварыства механізатарамі забяспечана, што не можа не радаваць. Пасяўную правядуць людзі, якія добра ведаюць свае плошчы, якасць зямель і як іх апрацоўваць. Адзін з лепшых камбайнераў – Рыгор Сніцарэнка, а ён штогод выходзіць у атрад тысячнікаў, уносіць арганіку. На пагрузчыку – Анатолій Ціханчук. Сяргей Фалей на сваім К-744 дыскуе глебу.

Гаруча-змазачнымі матэ-рыяламі сельгаспрадпрыемства забяспечана, тэхніка да выхаду ў поле гатова. Як расказалі спецыялісты, на рамонт сельгасмашын вы-дзяляліся бюджэтныя сродкі. На пасяджэнні аблвыканкама кіраўнік вобласці Іван Крупко падкрэсліў, што ўрадам былі прыняты беспрэцэндэнтныя меры, каб падрыхтаваць тэхніку і людзей да пасяўной. У першую чаргу забяспечана фінансавая падтрымка. Чамярысцы гэта адчулі на сабе неаднаразова. Чарговая дапамога – больш чым 60 тысяч рублёў.

Імпартную сеялку “Хорш” давялі да ладу ў сваёй майстэрні. Зараз механізатар Іван Клімовіч і слесар Ігар Салдаценка яшчэ раз правяраюць яе гатоўнасць, каб у час работы не дапусціць прастояў. Эксплуатуюць пасяўны агрэгат у гаспадарцы 15 гадоў. Івану Мікалаевічу ён дастаўся ад Рыгора Сніцарэнкі. Восенню, у час сяўбы азімых, ён паспеў ацаніць вартасці сельгасмашыны, а сёлета будзе ўносіць у глебу і насенне яравых.

Рыгор Сніцарэнка каля свайго трактара.

Галоўны аграном ААТ “Чамярыскі” Максім Леўчанка зрабіў раскладку па ўсіх сельгаскультурах: яравым адвядуць 1000 гектараў, кукурузе на зерне і сілас – 2100. А ўсяго азімымі і яравымі зерневымі будзе занята 3128 га. Вялікую ўвагу ўдзялілі падрыхтоўцы насення: закупілі эліту ячменю “радзіміч”, плануюць набыць і эліту аўса.

З пітомніка размнажэння даставілі па тры тоны насеннага матэрыялу гэтых культур. Суперэліта пшаніцы заняла 50 гектараў, такую ж плошчу – трыцікале. Летась толькі гэтае сельгаспрадпрыемства вырошчвала ў нашым раёне азімы ячмень, сёлета яму адвялі 432 гектары. Дарэчы, яно ўваходзіць у асацыяцыю насенняводчых гаспадарак, што дае права рэалізоўваць пасяўны матэрыял. У 2021-м такую магчымасць чамярысцы выкарысталі.

Максім Леўчанка на азімым полі.

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Валянціна Дзегцярэнка, якая прысутнічала на сходзе, пажадала вяскоўцам, каб і сёлета яны прымалі ў сябе тысячнікаў Брагіншчыны, якіх два гады запар пры-язджаў віншаваць з працоўнымі дасягненнямі губернатар. Няхай так і будзе.

Ніна СІНІЛАВА

Фота Ірыны СТЫЧЫНСКАЙ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *