Трэнінгі, гутаркі, конкурсы: каля 2,5 тыс. мерапрыемстваў па ЗЛЖ і праве правялі ў Гомельскай вобласці

На Гомельшчыне Территория закона

У Гомельскай вобласці за час міжведамаснай рэспубліканскай прафілактычнай акцыі «Разам за здаровую будучыню» правялі каля 2,5 тыс. мерапрыемстваў. Аб гэтым паведамілі  ва УУС Гомельскай вобласці.

Міжведамасныя каманды прыклалі максімум намаганняў, каб данесці моладзі і дарослым актуальную інфармацыю ў цікавым і даступным фармаце. У абласную і раённыя групы ўвайшлі прадстаўнікі органаў унутраных спраў, камісій па справах непаўналетніх, аховы здароўя, адукацыі, БРСМ і іншыя прадстаўнікі суб’ектаў прафілактыкі.

Як расказаў начальнік упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Гомельскага аблвыканкама Андрэй Майсейкаў, праведзена больш за 1,6 тыс. выступленняў, лекцый і гутарак ва ўстановах адукацыі, больш за 200 выступленняў у працоўных калектывах на прадпрыемствах. Прайшло амаль 100 агульных бацькоўскіх сходаў, дзе даведзена інфармацыя аб незаконнасці распаўсюджвання наркотыкаў, растлумачана крымінальная адказнасць за такія дзеянні, а таксама згубнасць дзеяння наркотыкаў на здароўе чалавека. Сустрэчы суправаджаліся дэманстрацыяй відэа.

«Таксама прайшоў шэраг спартыўных і культурных мерапрыемстваў, прызначаных накіраваць актыўнасць маладых людзей у карыснае рэчышча», — адзначыў ён.

Супрацоўнікі АУС правялі больш за 250 навучальных трэнінгаў з педагогамі. Іх мэта — данесці і адпрацаваць тактыку выяўлення непаўналетніх, якія знаходзяцца ў стане наркатычнага ап’янення.

Комплекс мерапрыемстваў закрануў і анлайн-пляцоўкі. Прафілактычная інфармацыя размешчана ў сацыяльных сетках, чатах розных мэсэнджараў.

Паралельна з 14 па 23 сакавіка праходзіў смартмоб пад дэвізам «Выберы сваю альтэрнатыву». Юнакі і дзяўчаты 10-18 гадоў прадстаўлялі тэматычныя работы для галасавання ў TikTok. Для пераможцаў прадугледжаны прызы.

Заключным этапам у правядзенні мерапрыемства стаў абласны фестываль «Моладзь Беларусі гаворыць наркотыкам не». Форум сабраў навучэнцаў прафесійна-тэхнічных і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў.

«Наша моладзь паказала сябе з найлепшага боку ў розных выступленнях, пасылам якіх стала жыццё без наркотыкаў. Прафілактычныя, спартыўныя і іншыя мерапрыемствы ў гэты перыяд былі нацэлены на актыўнае ўключэнне падлеткаў у спартыўную і культурную дзейнасць, далучэнне іх да здаровага ладу жыцця, уключэнне ў карысную, а галоўнае, законную дзейнасць», — падкрэслілі ва УУС.

БЕЛТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *