У Брагіне падчас маладзёжнай акцыі «Мы – грамадзяне Беларусі» пашпарты атрымалі дзевяць юнакоў і дзяўчат

Важное Грамадства

У Дзень Канстытуцыі  ў раённым доме культуры  прайшла патрыятычная акцыя «Мы – грамадзяне Беларусі». Пашпарты ўручаны дзевяці прадстаўнікам маладога пакалення Брагіншчыны.

Павіншавалі юных грамадзян з гэтай знакавай  падзеяй старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Раман Цеслянок, памочнік пракурора Брагінскага раёна Віктар Ігнаценка, інспектар групы па грамадзянстве і міграцыі РАУС Кацярына Перавознікава, першы сакратар РК ГА “БРСМ” Юлія Кальчук.

Гонар атрымаць галоўны ў жыцці дакумент менавіта ў Дзень Канстытуцыі выпаў гімназістам Матвею Вахненку і Дзмітрыю Канцавому, вучням Брагінскай СШ Аляксандры Леўчанцы і Станіславу Цалуйку, Камарынскай СШ – Вікторыі Садчанцы і Віктару Белушу, Малейкаўскай СШ – Кірылу Сакуну і Арцёму Фралову, Вуглоўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы – Дзіяне Заранік.

 

У гэты ж дзень у рады ГА “БРСМ” урачыста прыняты Анастасія Іваненка, Анастасія Карпенка, Валерыя Кузьменка, Ягор Лісуноў, Кацярына Арлова, Марына Пугачова.

 

Спявалі для прысутных Ігар Сініла, Андрэй Дзядкоў, Яўген Корхаў, Вячаслаў Гаршкоў, вакальны ансамбль “Галасы дубровы”.

 

 

Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК

 

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *