Указам Аляксандра Лукашэнкі зменена назва памятнай даты 22 чэрвеня

80 гадоў вызвалення Беларусі Главное Год гістарычнай памяці Наша гісторыя Справа дзяржаўная

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка  падпісаў указ нумар 117, якім карэкціруецца ўказ ад 26 сакавіка 1998 года нумар 157 «Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь». 

Назва памятнай даты зменена з «Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны — 22 чэрвеня» на «Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа — 22 чэрвеня».

Указ падрыхтаваны на падставе закона ад 5 студзеня 2022 года «Аб генацыдзе беларускага народа», у адпаведнасці з якім факты ўчынення нацысцкімі злачынцамі і іх памагатымі, нацыяналістычнымі фарміраваннямі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд злачынстваў, накіраваных на планамернае фізічнае знішчэнне беларускага народа, прызнаны генацыдам беларускага народа.

На тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны фашысты стварылі больш за 260 лагераў смерці і месцаў масавага знішчэння людзей. У гэтым трагічным спісе Трасцянец, Хатынь, Азарыцкая зона смерці, Чырвоны Бераг. Паводле няпоўных даных, толькі ў лагерах на тэрыторыі Беларусі загінулі амаль 1,5 млн чалавек. На тэрыторыі краіны знішчана больш за 9 тыс. населеных пунктаў. Усяго Беларусь страціла кожнага трэцяга свайго жыхара.

БЕЛТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *