Спартыўны мост сяброўства: міжнародны лёгкаатлетычны прабег “Брагінская дзясятка” збярэ сваіх удзельнікаў 23 красавіка

Главное Спорт

Сёлета традыцыйны спартыўны марафон адбудзецца ў райцэнтры 23 красавіка. Чакаецца, што ўдзел у ім прымуць як мінімум 500 чалавек, у тым ліку лёгкаатлеты з Расіі і Украіны.

Прыгадаем, што гэты прабег ставіць сваёй мэтай не толькі папулярызацыю здаровага ладу жыцця і карысці аздараўленчага бегу, але і захаванне памяці аб трагічнай падзеі ў нашай гісторыі – чарнобыльскай катастрофе, умацаванне сяброўскіх адносін паміж спартсменамі розных краін. Ён прыцягвае ўвагу аматараў лёгкай атлетыкі тым, што прыняць удзел у форуме можа кожны жадаючы, незалежна ад узросту. А для спаборніцтваў прадугледжаны розныя дыстанцыі: ад 60 да 10 000 метраў.

Урачыстае адкрыццё мерапрыемства адбудзецца ў 10.30, пасля прабегу самых маленькіх – выхаванцаў устаноў дашкольнай адукацыі. Каля помніка ў гонар нашага земляка Васіля Ігнаценкі адбудзецца мітынг, прысвечаны журботнай даце – Дню чарнобыльскай трагедыі. Агульны старт – у 11.00 на плошчы Леніна.

Заахвочванні, як і ў папярэднія гады, чакаюць пераможцаў і прызёраў, а таксама самых юных і самых старэйшых удзельнікаў “Брагінскай дзясяткі”, бегуноў з ліку ліквідатараў паследкаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, воінаў-інтэрнацыяналістаў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

Далучайцеся да ўдзельнікаў і балельшчыкаў!

Валянціна БЕЛЬЧАНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *