Старшыня райвыканкама Аляксандр Кохан павіншаваў выпускнікоў Брагінскай СШ з новым этапам у іх жыцці, пажадаў поспехаў у ажыццяўленні ўсіх задум.
Аляксандр Васільевіч таксама ўручыў спецыяльныя прэміі райвыканкама школьнікам, якія сталі прызёрамі разнастайных конкурсаў і спаборніцтваў. Дырэктару Святлане Шкурко перададзены сертыфікат на 1000 рублёў.
Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК