На мінулым тыдні ў міліцыю па лініі 102 паступіла 35 паведамленняў. Аб гэтым расказалі ў штабе РАУС.
Узбуджаны тры крымінальныя справы. Адна з іх 16 мая – па факце крадзяжу грошай у жыхара Камарына. З мэтай набыцця тавару грамадзянін Б. перапісваўся з прадаўцом у месанджары “WhatsApp”. Зламыснік завалодаў рэквізітамі банкаўскай картачкі даверлівага пакупніка і скраў 110 рублёў. 17 мая – па факце крадзяжу жыхаркай Новай Ёлчы грошай у аднавяскоўца. Жанчына скрала ў пенсіянера 500 рублёў.
18 мая ў РАУС паступіла паведамленне ад лесавода аб знойдзенай ім у лесе зброі.
Супрацоўнікамі міліцыі складзены 11 адміністрацыйных пратаколаў. За п’янства затрыманы два чалавекі (арт. 19.3 КаАП).
Да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху прыцягнуты 42 чалавекі, 11 з якіх – веласіпедысты і пешаходы.
За ўпраўленне транспартам у стане алкагольнага ап’янення затрыманы жыхар Кірава, які 25 мая ехаў нецвярозым на матацыкле. У выдыхаемым ім паветры канцэнтрацыя этылавага спірту склала 0,8 праміле.
Падрыхтавала Вольга ПАЛЯШЧУК