Тэлефон міліцыі — 102: аператыўная зводка па Брагінскім раёне з 9 па 15 мая

Грамадства Территория закона

На мінулым тыдні ў міліцыю па лініі 102 паступілі 32 паведамленні. Аб гэтым расказалі ў штабе РАУС.

Узбуджаны дзве крымінальныя справы. Адна з іх 10 мая – па факце забойства на беразе Дняпра жыхара Гомельскага раёна. 12 мая – у дачыненні да жыхароў Малажына, якія на Дняпры каля Жыліч лавілі рыбу забароненымі сродкамі (сеткай). Нанесеная прыродзе шкода ацэнена ў 11 808 рублёў.

9 мая каля вёскі Гдзень знойдзены чатыры адзінкі рэактыўнага парахавога зараду да РПГ без узрывальніка. Зброя і боепрыпасы былі таксама выяўлены супрацоўнікамі міліцыі сумесна з прадстаўнікамі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй і спецыяльнага падраздзялення па барацьбе з тэрарызмам “Алмаз” каля Пасекі і Валахоўшчыны. 12 мая жыхар Хракавіч падчас СКМ “Арсенал” дабраахвотна здаў тры ружжы і 116 патронаў.

11 мая ў Камарыне падчас пажару загінуў гаспадар дома.

Супрацоўнікамі міліцыі складзены 13 адміністрацыйных пратаколаў. За п’янства затрыманы адзін чалавек (арт. 19.3 КаАП).

Да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху прыцягнуты 39 чалавек, тры з якіх – веласіпедысты і пешаходы.

Падрыхтавала Вольга ПАЛЯШЧУК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *