На старт выйшлі больш за 100 чалавек, сярод якіх – школьнікі, моладзь, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх аб’яднанняў.
Мерапрыемства прысвечана Дню Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь, які будзе адзначацца 8 мая.
Удзелам у патрыятычным прабегу жыхары Брагіншчыны выказалі сваю любоў і павагу да краіны, яе сімвалаў.
Цырымонію ўзнагароджвання правяла намеснік старшыні райвыканкама Іна Міхаленка.
Першым фінішаваў Мікіта Лямешка, другім – Ілля Тарасевіч, трэцім – Дзяніс Даўжанок.
Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК