Паважаныя жыхары Брагіншчыны, дарагія ветэраны!
Ад усёй душы віншуем вас са святам Вялікай Перамогі!
Гэты дзень увайшоў у наша жыццё як сімвал свабоды, мужнасці і гераізму нашага народа, як сімвал нацыянальнай гордасці.
Мы схіляем галовы перад нязломнай воляй і сілай духу воінаў Чырвонай Арміі, якія разграмілі гітлераўскі фашызм, пазбавіўшы ад рабства ўсю Еўропу. Ушаноўваем тых, хто ўсю вайну працаваў у тыле, забяспечваючы фронт хлебам, абмундзіраваннем, тэхнікай, хто пасля ваеннага ліхалецця аднаўляў разбураную гаспадарку, адбудоўваў гарады і вёскі.
Важкі ўклад у Перамогу над фашызмам унеслі і жыхары Брагіншчыны. Яе сыны і дочкі гераічна змагаліся на перадавой, у партызанскіх атрадах і злучэннях, у падполлі. Трое ўраджэнцаў нашага краю ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза.
З пачуццём гордасці за вялікія заваёвы бацькоў і дзядоў цяперашнія пакаленні народа-пераможцы беражна захоўваюць і прымнажаюць баявыя і працоўныя традыцыі.
Няхай над нашай шматпакутнай зямлёй заўсёды будзе чыстае неба, няхай на ёй квітнеюць сады, залацяцца хлебныя нівы і раздаецца дзіцячы смех.
Жадаем вам, дарагія землякі, упэўненасці ў заўтрашнім дні, яркіх здзяйсненняў на карысць Радзімы, дабрабыту і ўзаемаразумення з блізкімі. Міру і шчасця ўсім!
Аляксандр КОХАН,
старшыня раённага выканаўчага камітэта
Аляксандр КАЛЯСАН,
старшыня раённага Савета дэпутатаў