Больш за 6,4 млн беларусаў вакцынаваліся супраць каранавіруса

Важное СтопCOVID

У Беларусі больш за 6,4 млн чалавек атрымалі адну дозу вакцыны супраць COVID-19. Такая інфармацыя апублікавана ў Telegram-канале Міністэрства аховы здароўя.

Поўны курс вакцынацыі прайшлі больш за 6 376 000 чалавек.

У прыватнасці, у Брэсцкай вобласці абедзве дозы прышчэпкі супраць каранавіруса атрымалі звыш 892,1 тыс., у Віцебскай — больш за 789 тыс., у Гомельскай — больш за 972,8 тыс. У Гродзенскай вобласці поўнасцю вакцынаваліся звыш 693,1 тыс., у Мінску — больш за 1 млн 249 тыс., у Мінскай вобласці — больш за 979,1 тыс., а таксама ў Магілёўскай — больш за 689,6 тыс.

Амаль 111 тыс. супрацоўнікаў арганізацый і ведамстваў завяршылі курс прышчэпак.

Адну дозу вакцыны атрымалі больш за 147,8 тыс. падлеткаў 12-17 гадоў, з іх больш за 142 тыс. прайшлі поўны курс вакцынацыі.

«Такім чынам, ахоп адной дозай вакцыны склаў 69,2 працэнта ад агульнай колькасці насельніцтва краіны, поўным курсам вакцынацыі ахоплена 68,2 працэнта насельніцтва. Таксама праводзіцца бустарная вакцынацыя насельніцтва, ахоп складае 14,5 працэнта», — гаворыцца ў паведамленні Міністэрства аховы здароўя.

БЕЛТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *