Дзень Незалежнасці – гэта свята ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай, шануе яе гісторыю, хто дапамагае нашай роднай зямлі развівацца і квітнець

Главное

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!

Паважаныя жыхары Брагіншчыны!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
і з нагоды 78-й гадавіны вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Дзень Незалежнасці – гэта свята ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай, шануе яе гісторыю, хто сваёй працай і талентам дапамагае нашай роднай зямлі развівацца і квітнець.

Незалежнасць нашай краіны – гарант умацавання яе эканомікі, развіцця навукі і культуры, паляпшэння дабрабыту нашага народа.

Гэты дзень залатымі літарамі ўпісаны ў летапіс Беларусі. Ён – у сэрцы кожнага, хто ведае цану міру, хто вышэй за ўсё ставіць гонар і свабоду сваёй Айчыны.

Дарагія ветэраны і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны!

Дзякуем за тое, што вы змаглі выстаяць, вынесці на сваіх плячах увесь цяжар самай страшнай вайны, абаранілі краіну ў часы ліхалецця і аднавілі яе ў пасляваенныя гады. Вы, нашы вызваліцелі, падарылі нам самае дарагое, што можа быць у чалавека, – жыццё і свабоду.

Ад усёй душы жадаем усім жыхарам раёна моцнага здароўя, шчасця, дабра, дастатку, міру, веры ў свае сілы, поспехаў у справах і пачынаннях дзеля росквіту нашай незалежнай Беларусі.

Няхай вашы сэрцы напаўняюцца гордасцю за нашу краіну, імкненнем да адзінства і згоды, а ваша плённая праца гарантуе нашчадкам шчаслівую будучыню.

Аляксандр КОХАН,
старшыня Брагінскага раённага выканаўчага камітэта

Аляксандр КАЛЯСАН,
старшыня Брагінскага раённага Савета дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *