Ушаноўвалі перадавікоў жніва Брагіншчыны

Сельское хозяйство

 

Экіпаж у складзе Андрэя Гуза і Аляксандра Новіка з ААТ “Малажынскі” першым у вобласці намалаціў больш чым дзве тысячы тон збожжа (на 12 жніўня на рахунку лідараў было 2020 тон). Павіншаваць хлебаробаў з працоўнай перамогай прыехалі кіраўнік раёна Сяргей Карпенка, старшыня Гомельскай абласной прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Аляксандр Наўныка, старшыня раённай арганізацыі прафсаюзаў Раман Цеслянок, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Валянціна Дзегцярэнка, а таксама прадстаўнікі ААТ “Гомсельмаш”.

Сяргей Вячаслававіч уручыў лідарам жніва грашовыя сертыфікаты і падзякаваў землякам за стараннасць і майстэрства. Аляксандр Наўныка  пажадаў новых поспехаў і ўручыў Андрэю Пятровічу грашовы сертыфікат, а яго памочніку – падарунак. Да цёплых слоў Аляксандра Міхайлавіча далучыліся і прадстаўнікі раённых грамадскіх аб’яднанняў.

 

У чарговы раз у цэнтры ўвагі быў  вадзіцель ААТ “Чамярыскі” Канстанцін Алішэўскі. Да яго старшыня абласной прафсаюзнай арганізацыі завітаў спецыяльна, каб падзякаваць за стараннасць і высокае майстэрства і ўручыць грашовы сертыфікакт. Кіраўнік раёна ўручыў грашовы сертыфікат яго калегу Уладзіміру Мятліцкаму, які перавёз больш чым дзве тысячы тон збожжа новага ураджаю.

Не з пустымі рукамі прыехалі і “Гомсельмашаўцы”: Андрэю Гузу яны прывезлі падарунак – калекцыйны камбайн.

Ніна СІНІЛАВА

Фота Ірыны СТЫЧЫНСКАЙ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *