Жніво называе лепшых. На 11 жніўня лідзіруюць

Грамадства Сельское хозяйство

На ўборцы зерневых і зернебабовых:

Андрэй Пятровіч ГУЗ – старшы камбайнер, Аляксандр Мікалаевіч НОВІК – камбайнер ААТ “Малажынскі”, якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 1879 тон і ўбралі 701 гектар;

Міхаіл Мікалаевіч САЛДАЦЕНКА – старшы камбайнер, Уладзіслаў Ігаравіч САЛДАЦЕНКА – камбайнер ААТ “Чамярыскі”, якія на камбайне КЗС-1218-03 намалацілі 1736 тон і ўбралі 516 гектараў;

Сяргей Рыгоравіч СІДАРОК – старшы камбайнер, Аляксандр Уладзіміравіч БОРКІН – камбайнер ААТ “Пераможнік”, якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 1659 тон і ўбралі 640 гектараў.

На адвозцы зерня:

Уладзімір Пятровіч МЯТЛІЦКІ – вадзіцель ААТ “Чамярыскі”, які на аўтамашыне МАЗ 6501-А8 перавёз 2299 тон;

Генадзь Валянцінавіч ШКУРКО – вадзіцель ААТ “Імя Жукава”, які на аўтамашыне МАЗ-555 перавёз 2027 тон;

Уладзімір Рыгоравіч ШАХНІЦКІ – вадзіцель ААТ “Імя Жукава”, які на аўтамашыне МАЗ-555 перавёз 2022 тоны.

Сярод маладых вадзіцеляў:

Канстанцін Уладзіміравіч АЛІШЭЎСКІ – вадзіцель ААТ “Чамярыскі”, які на аўтамашыне МАЗ 6501-А8 перавёз 2880 тон;

Мікалай Валянцінавіч НІКАЛАЕЎ – вадзіцель ААТ “Брагінка”, які на аўтамашыне МАЗ-457043 перавёз 987 тон.

На сушыльных агрэгатах:

Сяргей Леанідавіч ЗЕЛЯНКОЎСКІ, Ігар Іванавіч САКОЎСКІ – машыністы ААТ “Імя Жукава”, якія на КЗВС-40 перапрацавалі 3025 тон.

Лепшае сельгаспрадпрыемства па ўраджайнасці:

ААТ “Чамярыскі” (дырэктар – Адам Анісімавіч ЦАРАНОК, старшыня прафсаюзнага камітэта – Людміла Францаўна КАКАЛАВА). Убрана 82% плошчаў, ураджайнасць складае 32,9 цнт/га, валавы намалот – 8020 тон.

Райкам прафсаюза работнікаў АПК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *