Дарагія жанчыны Брагіншчыны! Прыміце шчырыя віншаванні з цудоўным святам – Днём жанчын!

Грамадства

8 Сакавіка – сімвал вясны, кахання і хараства. У гэты дзень самыя добрыя словы, светлыя ўсмешкі, прыгожыя кветкі мы дорым нашым жанчынам. Вы – увасабленне міласэрнасці, вернасці, душэўнай і маральнай чысціні, усяго самага цудоўнага, што ёсць на зямлі. З вамі звязаны вечныя каштоўнасці жыцця – клопат аб цеплыні сямейнага ачага, пяшчота і дзіцячы смех.

Сёння жанчыны ўносяць вялікі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Брагіншчыны. Дзякуючы вам стабільна развіваюцца ўсе сферы грамадства. У сваім імкненні да актыўнага ўдзелу ў жыцці раёна вы не губляеце асабістай прывабнасці і элегантнасці.

Словы падзякі – жанчынам старэйшага пакалення, якія перажылі ўсе цяжкасці Вялікай Айчыннай і пасляваеннага часу, за цярплівасць і мудрасць, самаадданую працу, прыклад патрыятызму, выхаванне маладога пакалення.

Няхай свята разам з цяплом вясновага сонца прынясе ўсім жанчынам любоў і павагу блізкіх людзей, дасць прыліў новых сіл і зарад жыццёвай энергіі!

Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і выдатнага настрою.

Сяргей КАРПЕНКА,
старшыня раённага выканаўчага камітэта
Аляксандр КАЛЯСАН,
старшыня раённага Савета дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *