У сярэдзіне верасня ў Гомелі адбыўся рэгіяльны адбор рэспубліканскага каманднага турніру «Ліга храбрых» па вольнай і грэка-рымскай барацьбе. Сярод удзельнікаў – навучэнцы ДЮСШ Брагінскага раёна.
Турнір праводзіцца ў два этапы: першы – на базе абласных спецыялізаваных вучэбна-спартыўных устаноў рэгіёнаў з верасня па кастрычнік. А другі пройдзе ў Мінску на базе адной з ДЮСШ з кастрычніка па студзень 2025 года. У спаборніцтвах прымаюць удзел юнакі і дзяўчаты 2007–2008 г.н., якія на пастаяннай аснове займаюцца спартыўнай барацьбой.
У першым этапе па вольнай барацьбе ў вагавой катэгорыі 60 кг вызначылася наша зямлячка Яніна Маліноўская, якая ў сваю скарбонку дадала сярэбраны медаль. Яе дасягненне развеяла існуючы міф пра тое, што барацьба – не жаночы від спорту. Дзяўчаты таксама могуць дасягаць поспехаў у гэтай дысцыпліне.
Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok, Instagram, VK, Одноклассники, Telegram, Facebook, Youtube.