Мерапрыемства стала данінай памяці ахвярам трагедыі і прызнаннем гераізму ліквідатараў наступстваў аварыі.
Каля помніка Васілю Ігнаценку сабраліся прадстаўнікі раённай улады, супрацоўнікі і ветэраны сілавых структур, духавенства, госці і жыхары раёна.
Адкрыў мерапрыемства кранальны танец у выкананні юных брагінчан. Перад прысутнымі выступілі старшыня райвыканкама Сяргей Карпенка, настаяцель храма Мікалая Цудатворца, протаіерэй Уладзімір Зелянкоўскі, ветэраны міліцыі і МНС.
Брагін, як адзін з найбольш пацярпелых ад катастрофы раёнаў, захоўвае памяць аб трагічных падзеях і шануе подзвіг тых, хто цаной свайго жыцця і здароўя змагаўся з наступствамі аварыі.
Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok, Instagram, VK, Одноклассники, Telegram, Facebook, Youtube.