Мерапрыемства, як паведаміла выхавальніца дашкольнай адукацыі Таццяна Леўчанка, было прымеркавана да Года малой радзімы. І ставіла на мэце выхаваць у маленькіх асоб павагу да нашай духоўнай спадчыны, выклікаць у іх цікавасць да твораў айчынных майстроў слова, прывіць любоў да беларускай мовы.
Прыгожа аформленая зала, добразычлівая атмасфера, уважлівасць і інтарэс гледачоў з ліку педагогаў, бацькоў і дзяцей – усё гэта дапамагло юным чытальнікам у поўнай меры праявіць свой артыстызм, уменне трымацца перад аўдыторыяй, выразна дэкламаваць вершы. У конкурсе прынялі ўдзел выхаванцы ва ўзросце ад пяці да сямі гадоў, а таксама першакласнікі Брагінскай сярэдняй школы.
Кожнае выступленне было настолькі яркае і запамінальнае, што журы і гледачы вырашылі: усе дастойны ўзнагарод! Канкурсанты атрымалі дыпломы і падарункі. А галоўнае – адчулі хараство, красу і мілагучнасць роднага слова.
Валянціна БЕЛЬЧАНКА