Паважаныя жыхары Брагіншчыны!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь!
Галоўныя сімвалы нашай краіны адлюстроўваюць гістарычныя, духоўныя і маральныя рысы нацыі, асаблівасці культуры і светапогляду беларускага народа, яго імкненне да самавызначэння і самастойнага развіцця. Павага да іх – гэта праяўленне высокіх грамадзянскіх пачуццяў, патрыятызму, гонару за гераізм і мужнасць народа, шанаванне нацыянальных традыцый.
Дзяржаўныя флаг, герб і гімн аб’ядноўваюць нас у адну вялікую сям’ю, у якой ад працы кожнага чалавека, ад яго ведаў і адказнасці залежыць тое, якім будзе наша заўтра.
Ад усёй душы жадаем усім міру і радасці, шчасця і дабрабыту, поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях на карысць Брагіншчыны і ўсёй Беларусі.
Аляксандр КОХАН,
старшыня раённага выканаўчага камітэта
Аляксандр КАЛЯСАН,
старшыня раённага Савета дэпутатаў