Году гістарычнай памяці прысвяцілі высадку 50 ліп каля помніка ахвярам фашызму прадстаўнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, БРСМ, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Усяго ў экалагічнай акцыі “Дрэва героя” прынялі ўдзел 17 чалавек.