22 лютага — апошні дзень Масленіцы. Лічыцца, што сёння можна прасіць дараванне за грахі.
Здаўна існавала правіла ў гэты дзень прасіць блізкіх, каб даравалі крыўды, а ў адказ належала казаць «Бог даруе». Гэтым выказваецца надзея, што Гасподзь на нябёсах не залічыць чалавеку ў грэх тое, што яму даравалі на грэшнай зямлі.
У панядзелак у праваслаўных пачынаецца Вялікі пост. Вялікдзень сёлета будзе надвычай рана — 12 красавіка.