У першы дзень ліпеня віншаванні з 90-годдзем з дня нараджэння прымала Таццяна Цалуйка з Просмыч.
Да сваёй матулі, бабулі і прабабулі завіталі яе дзеці, унукі і праўнукі.
Не прамінулі гэтую значную падзею прадстаўнікі ўлады і савета ветэранаў. Старшыня Чамярыскага сельскага Савета Матвей Гладкі, старшыня раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Любоў Дзяркач, прафкам ААТ “Чамярыскі” і артысты раённага дома культуры жадалі юбіляршы моцнага здароўя і яшчэ доўгіх-доўгіх гадоў жыцця.
Таццяна Мікіцічна выхавала 7 дзяцей, мае 15 унукаў і 12 праўнукаў. Працоўны стаж — каля 40 гадоў.
Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК