Паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У сераду будзе пераважаць воблачнае надвор’е. Ноччу месцамі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. Днём па поўдні краіны прагназуюцца моцныя дажджы. Белгідрамет абвясціў аранжавы ўзровень небяспекі.
У начныя і ранішнія гадзіны месцамі слабы туман. Вецер усходні, тэмпература паветра ў Брагіне будзе ад 6 да плюс 8 градусаў.