70 гадоў з пачатку Вялікай Айчыннай вайны, дзень усенароднай памяці ахвяр фашызму– гэта не проста дата, гэта даніна павагі тым, хто прымаў на сябе ўдар самой моцнай па тым часе арміі ў свеце. Не кожны змог бы адстойваць Радзіму, забыўшы пра сваю інтарэсы і асабістыя прыхільнасці, адпраўляць уласных дзяцей на немінучую пагібель, цярпець боль і голад, здзекі акупантаў і штохвілінна чакаць вызвалення. Падалі, прастрэленыя куляй, на франтах, прымалі галодную смерць у блакадным Ленінградзе, паміралі ад ран партызаны ў лясах, і гінула, гінула мірнае насельніцтва: жанчыны, дзеці, падлеткі, старыя. Удумайцеся ў лічбу: толькі ў Брагіне на вуліцы Пясочнай было закатавана і расстраляна 8000 мірных жыхароў. Больш чым палова ад цяперашняй колькасці насельніцтва ў раёне. Людзі, якія б маглі жыць, працаваць, ствараць… Хто зараз адкажа: колькі сярод іх магло б быць таленавітых вучоных, музыкантаў, паэтаў ці проста шчырых працаўнікоў на сваёй зямлі? Колькі дзяцей не нарадзілася? Колькі сямей вынішчана “пад корань”? Колькі, колькі, колькі?.. Адказ лунае ў Сусвеце. Чалавечы розум не спасцігне гэтага ніколі.
Продолжить чтение