На будучы каравай працуюць усе: і хлебаробы, і іх партнёры

Атрады па ўнясенні арганічных угнаенняў адкрытага акцыянернага таварыства “Брагінаграсэрвіс” працуюць зараз у ААТ “Малажынскі” і імя Жукава. У першае з іх, у падраздзяленне Дублін, і накіраваліся. Раней гэта была цэнтральная сядзіба СВК “Дублінскі”, дзе галоўным інжынерам працаваў Мікалай Мулер. Ён лічыўся ў раёне адным з лепшых спецыялістаў, неаднаразова заахвочваўся за стараннасць і творчы падыход да […]

Продолжить чтение

ААТ “Брагінскі”: пасяўная ў разгары

Па дарозе ў сельгаспрадпрыемства галоўны інжынер упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксандр Кірчук акцэнтаваў нашу ўвагу на стане пасеваў азімых культур. Звяртаючыся да маладога агранома Юліі Жынко, з задавальненнем адзначыў: “Паглядзіце, Юлія Валер’еўна, які цудоўны рапс, перазімаваў добра”. Для нядаўняй выпускніцы сельгасакадэміі гэтая пасяўная – асаблівая. У статусе галоўнага агранома ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання […]

Продолжить чтение

Вынікі работы за 2013-ты год падвялі працаўнікі ААТ “Камарынскі”

Хто бываў на справаздачных сходах у ААТ “Камарынскі”, не прамінуў адзначыць, што дырэктар Рыгор Анапрэеенка заўсёды выходзіць на трыбуну з грунтоўным дакладам і глыбокім аналізам вытворчых паказчыкаў. Сказанае да месца трапнае слова і жарт у спалучэнні з прыведзенымі прыкладамі канкрэтных фактаў толькі дапаўняюць агульны малюнак таго, як жыў і працаваў калектыў на працягу года. І […]

Продолжить чтение

Проекты: ждём новых предложений

С 15 по 30 января в нашем районе проводится конкурс по внедрению экологически безопасных приёмов и технологий при ведении личных подсобных хозяйств. Более подробно об его условиях и целях мы попросили рассказать координатора проекта Жанну Чубсу. – Жанна Петровна, поясните, пожалуйста, что это за конкурс, как он будет проходить? – Конкурс проводится в рамках реализации […]

Продолжить чтение

Ход зімоўкі ў АПК раёна асаблівай трывогі не выклікае

Цёплае для гэтай студзеньскай пары надвор’е спрыяе паспяховаму правядзенню зімова-стойлавага перыяда. Дарэчы, і снежань не адпавядаў сваёй назве і кліматычным нормам, так што халадоў мы яшчэ практычна не бачылі і з асаблівымі цяжкасцямі, калі ў памяшканнях перамярзалі трубы, не сутыкаліся. Але ж расслабляцца не варта, невядома, якія сюрпрызы рыхтуе нам прырода ў лютым, якая выдасца […]

Продолжить чтение

АПК: будучыя рэкорды закладваюцца сёння

У якім стане выйдзе на палі тэхніка, залежыць ад усіх: слесара, інжынернай службы, кіраўніка сельгаспрадпрыемства. Яны самі зацікаўлены ў тым, каб да пачатку вясны на лінейцы гатоўнасці стаялі сельгасмашыны, прычапны інвентар. Дарэчы, так і было летась. Як ідзе рамонт сёлета, нас увёў у курс спраў галоўны інжынер упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксандр Кірчук. Па-першае, […]

Продолжить чтение

З раённага семінара АПК: падводзілі вынікі, аналізавалі, ставілі задачы

Вынікі работы жывёлагадоўчай галіны за адзінаццаць месяцаў падведзены на базе ААТ «Імя Жукава”. Спачатку – агульнае знаёмства з гаспадаркай, хаця так можна назваць яго ўмоўна, бо да гэтага і спецыялісты, і кіраўнікі наведваліся ў ААТ “Імя Жукава” не адзін раз. Хутчэй гэта была ацэнка зробленаму і параўнанне са сваімі дасягненнямі, перасцярога ад некаторых памылак і […]

Продолжить чтение

Раённыя «Дажынкі» прайшлі ў Брагіне 23 лістапада

У  пятніцу дэлегацыя Брагінскага раёна прымала ўдзел у абласных “Дажынках” у Жлобіне. Прыемна, што сярод лідараў абласнога спаборніцтва былі і нашы землякі. Мікалай Машкоўскі з ААТ “Пераможнік”прызнаны лепшым сярод вадзіцеляў па перавозцы травяных кармоў, а Уладзімір Боркін з гэтай жа гаспадаркі заняў трэцяе месца па нарыхтоўцы зялёнай масы. 23 лістапада шчыра, урачыста і цёпла ўшаноўвалі […]

Продолжить чтение

Бухгалтар ААТ «Брагінка» Святлана Раманюк: «Мне ўсё тут падабаецца»

Пасля заканчэння Буркоўскай сярэдняй школы яна паступіла ў Гомельскі аграрна-эканамічны каледж. Перамагла любоў да дакладных навук, хаця ў 9 класе яшчэ марыла аб прафесіі цырульніка. Маладога бухгалтара накіравалі ў наш раён, у КСУП “Брагінка”, што яе цалкам задавальняе. Вельмі падабаецца калектыў, цёплая атмасфера, якая тут пануе, адносіны кіраўніцтва. Магчыма, таму што дырэктар – жанчына. Тамара […]

Продолжить чтение

Міхаіл Смолкін: «Паспеў зрабіць шмат, але пра адпачынак думаць яшчэ рана»

Гэтымі днямі Міхаіл Сямёнавіч азначыў сваё 65-годдзе. Ён ветэран працы – так кажуць пра людзей, якія прысвяцілі вытворчасці дзесяцігоддзі свайго жыцця. Калі браць канкрэтна нашага героя, дык паўвека. “Лічы, з дзяцінства працую ў сельскай гаспадарцы”, – адказаў коратка на маё пытанне аб пачатку прафесійнай дзейнасці. Пасля вучобы ў Рудакове ў СПТВ-30 стаў механізатарам шырокага профілю, […]

Продолжить чтение

Галоўны заатэхнік ААТ «Камарынскі» Валянцін Бандарэнка: «Заатэхнія – маё прызванне»

Ведаю яго даўно, з тае пары, калі працаваў у Лоеўскім раёне ў саўгасе імя Леніна, і кожны раз у час чарговай сустрэчы на вытворчасці адкрываю ў ім новыя рысы характару. Тое, што адукаваны, улюбёны ў прафесію – не адняць. Усе, хто ведае Валянціна Міхайлавіча, характарызуюць яго адным словам: “Талковы”. А што ў душы рамантык, зразумела […]

Продолжить чтение

Уладзімір Удод прыйшоў у ААТ «Камарынскі» пасля заканчэння сярэдняй школы

Сёння механізатары ў вёсцы ў дэфіцыце, асабліва вопытныя і сумленныя. Такім павінен стаць і малады трактарыст, ва ўсякім разе дырэкцыя і спецыялісты на гэта разлічваюць, спадзяюцца. Галоўны інжынер Аляксандр Шапецька ўпэўнены, што так яно і будзе. Спачатку ў юнака не ўсё атрымлівалася, аб чым ён і сам гаворыць без утайкі. За першы год работы зразумеў, […]

Продолжить чтение

Здаць карову можна ў ААТ «Чамярыскі»?

Сяброўка з вялікім жалем расказвала пра тое, што сястра, якая жыве ў Лоеўскім раёне, вымушана была прадаць цяля вагой да 100 кг (цялушку) індывідуальным прадпрымальнікам. У мясцовую гаспадарку не прынялі, а заезджыя прадпрымальныя людзі, як кажуць, ухапілі дзвюмя рукамі. Таму і не дзіўна, што многія ўладальнікі кароў з суседніх раёнаў здаюць маладняк у сельгаспрадпрыемствы нашага […]

Продолжить чтение

Бульбяны гектар: наколькі ён прыбытковы?

У грамадскім сектары… У мінулагоднім інтэрв’ю дырэктар ААТ “Малажынскі” (тады яно было яшчэ КСУПам) Міхаіл Пінжакоў узняў праблему рынку збыту бульбы. Гаспадарка пасадзіла яе 250 гектараў і накапала 2378 тон пры сярэдняй ураджайнасці 201,5 цнт. Ды вось незадача: нікому адборныя клубні аказаліся непатрэбнымі. Тон 400 адвезлі ў Заспу на крухмальны завод, засыпалі неабходную колькасць насення, […]

Продолжить чтение

У гаспадарках раёна бульба ўрадзіла

– Вы ж паглядзіце, якія клубні прыгожыя, – з захапленнем гаварылі жанчыны, беручы ў рукі самыя буйныя, правільнай формы бульбіны. – Проста любата! Гэта ж сартавая, “маг” называецца! Не пагадзіцца з імі нельга было. Так званы другі хлеб сёлета ўрадзіў у ААТ “Брагінка” нядрэнна. Пераборкай бульбы заняты пенсіянеры, гараджане, некаторыя ўдзельнічаюць у гэтым працэсе дзясяты […]

Продолжить чтение

У Мікалая Карсака гэтае жніво было па ліку 27-е

Механізатар  зараз адвозіць зялёную масу кукурузы. Жніво-2013 для яго, як і для іншых механізатараў ААТ “Брагінка”, ужо пройдзены этап. Пра тыя напружаныя будні на хлебным полі, мабыць, узгадаюць, калі будуць падводзіць вынікі і ўзнагароджваць людзей за сумленную працу. А што яны стараліся, укладвалі ў справу душу, сумненняў не выклікае. Памочнікам камбайнера Мікалай стаў у 16 […]

Продолжить чтение

На крытычныя заўвагі рэдакцыі адказвае кіраўніцтва гаспадарак

У матэрыяле “Вынікі работы аграпрамысловага комплексу” ўказвалася на недахопы ў арганізацыі вытворчага працэсу ў КСУП “Пераможнік” і ААТ “Малажынскі”, што прывяло да спаду аб’ёмаў жывёлагадоўчай прадукцыі. Дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства Міхаіл Пінжакоў у сваім адказе паведаміў рэдакцыі наступнае: “Зніжэнне вытворчасці свініны звязана з закрыццём свінафермы, а сельскагаспадарчай прадукцыі – складанымі ўмовамі надвор’я, незбалансаванасцю і недастатковасцю […]

Продолжить чтение

ААТ “Камарынскі”: механізатары перасядаюць з камбайнаў на трактары

Сюрпрызы надвор’я, яго няўстойлівасць і ўплыў на вынікі працы хлебаробаў хто-хто, а камарынцы адчулі сёлета ў поўнай меры. Ураджайнасць зерневых і зернебабовых атрымалі значна ніжэйшую чым летась. Папярэднія гады і яны на сваіх нізкабальных землях атрымлівалі добрыя вынікі, траплялі ў лік пераможцаў абласнога спаборніцтва па такім паказчыку, як выхад зерня ў разліку на бала-гектар. Восенню, […]

Продолжить чтение

КСУП «Пераможнік»: дайшла чарга і да кукурузы

Прыемна праз год-другі сустрэцца з героямі сваіх публікацый, а гэта заўсёды цікавыя і шчырыя людзі, каб даведацца, што новага адбылося ў іх жыцці, якіх поспехаў дасягнулі. Пра планы маладога агранома з КСУП “Пераможнік” Анатоля Панчанкі ведала: паступіць у Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію. Мару сваю ажыццявіў. За год працы ў гаспадарцы не толькі асвоіўся, але і […]

Продолжить чтение

Дзяржзаказ на зерне будзе выкананы

Якасць падрыхтоўкі зернеўборачнай тэхнікі механізатары апрабоўваюць на рапсавых палях. З кожным годам плошчы пад гэтую алейную культуру павялічваюцца. Згодна з дзяржзаказам, Рэчыцкаму камбінату хлебапрадуктаў гаспадаркі нашага раёна павінны былі паставіць 1000 тон насення рапсу. З даведзеным планам справіліся паспяхова. КХП Рэчыцы і Гомеля гатовы прыняць ад брагінскіх хлебаробаў 2700 тон зерня. На 6 жніўня планавая […]

Продолжить чтение

І абмалоцяць, і спрасуюць

Не парадавалі сёлета зерневыя вяскоўцаў ні на грамадскім полі, ні на сотках прыватніка. Яны стараюцца хутчэй убраць тое, што вырасла, пакуль стаіць сухое надвор’е. Камбайн з ААТ “Чамярыскі” мы заўважылі на прысядзібным участку, калі вярталіся з раёна. Гэтая гаспадарка лідзіруе і па тэмпах уборкі, і па ўраджайнасці. Як толькі з’явілася магчымасць, пяць “стэпавых караблёў” адправілі […]

Продолжить чтение

Жніво называе лепшых: на 9 жніўня лідзіруюць

На ўборцы зерневых, зернебабовых і рапсу: Рыгор Фёдаравіч СНІЦАРЭНКА – старшы камбайнер, Аляксей Рыгоравіч СНІЦАРЭНКА – камбайнер ААТ «Чамярыскі», якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 1815 тон зерня, убраўшы 630 гектараў; Сяргей Рыгоравіч ФАЛЕЙ – старшы камбайнер, Аляксандр Сяргеевіч ФАЛЕЙ – камбайнер ААТ «Чамярыскі», якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 1431 тону зерня, убраўшы 484 гектары; Васіль […]

Продолжить чтение

Итоги работы АПК района за январь-июнь 2013 г.

(Из выступления первого заместителя председателя райисполкома, начальника райсельхозпрода Петра Буховца) В общественном секторе в первом полугодии 2013 года произведено продукции на 85,4 млрд рублей. Темп роста составил 96,7% при прогнозе 107%. Брагинщина входит в тройку районов области, допустивших снижение объёмов производства продукции по сравнению с аналогичным периодом прошлого года. Основной причиной невыполнения задания является недополучение […]

Продолжить чтение

Жніво называе лепшых: на 30 ліпеня лідзіруюць

На ўборцы зерневых, зернебабовых і рапсу: Рыгор Фёдаравіч СНІЦАРЭНКА – старшы камбайнер, Аляксей Рыгоравіч СНІЦАРЭНКА – камбайнер ААТ «Чамярыскі», якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 1806 тон зерня, убраўшы 627 гектараў; Сяргей Рыгоравіч ФАЛЕЙ – старшы камбайнер, Аляксандр Сяргеевіч ФАЛЕЙ – камбайнер ААТ «Чамярыскі», якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 1431 тону зерня, убраўшы 484 гектары; Васіль […]

Продолжить чтение

До 31 августа продлён срок приёма документов в сельскохозяйственные вузы

Соответствующий указ подписал Президент Беларуси Александр Лукашенко. Об этом сообщает пресс-служба главы государства. Документом предусматривается, что срок приёма документов от абитуриентов, поступающих в вузы сельскохозяйственного профиля, продлевается до 31 июля включительно, за исключением профилей (направлений) специальностей «правоведение» и «экономический» этих учреждений образования.

Продолжить чтение

Жніво называе лепшых: на 26 ліпеня лідзіруюць

На ўборцы зерневых, зернебабовых і рапсу: Рыгор Фёдаравіч СНІЦАРЭНКА – старшы камбайнер, Аляксей Рыгоравіч СНІЦАРЭНКА – камбайнер ААТ «Чамярыскі», якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 1686 тон зерня, убраўшы 589 гектараў; Сяргей Рыгоравіч ФАЛЕЙ – старшы камбайнер, Аляксандр Сяргеевіч ФАЛЕЙ – камбайнер ААТ «Чамярыскі», якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 1348 тон зерня, убраўшы 457 гектараў; Васіль […]

Продолжить чтение

Усе сілы – ніве: рады тысячнікаў пашыраюцца

На нівах раёна ў гэтыя дні ідзе сапраўдная барацьба за ўраджай.  Жніву перашкаджае дажджлівае надвор’е, але хлебаробы робяць усё магчымае, каб у будучым на стале кожнага з нас быў духмяны каравай. У панядзелак начальнік раённага ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Пётр Бухавец, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Балобан і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, […]

Продолжить чтение

Жніво называе лепшых: на 19 ліпеня ў раёне лідзіруюць

На ўборцы зерневых, зернебабовых і рапсу: Рыгор Фёдаравіч СНІЦАРЭНКА – старшы камбайнер, Аляксей Рыгоравіч СНІЦАРЭНКА – камбайнер ААТ «Чамярыскі», якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 1360 тоны зерня, убраўшы 503 гектары; Сяргей Рыгоравіч ФАЛЕЙ – старшы камбайнер, Аляксандр Сяргеевіч ФАЛЕЙ – камбайнер ААТ «Чамярыскі», якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 1059 тон зерня, убраўшы 380 гектараў; Васіль […]

Продолжить чтение

У ААТ «Чамярыскі» – новыя тысячнікі

Камбайнеры і вадзіцелі гаспадаркі працягваюць трымаць у раёне лідарства. А ў сераду яны прымалі чарговыя віншаванні з намалочанай і перавезенай тысячай тон. На гэты раз начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Пётр Бухавец, старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК Віктар Балобан і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ігар Самбук віншавалі вадзіцеляў […]

Продолжить чтение

Жніво называе лепшых: на 16 ліпеня ў раёне лідзіруюць

На ўборцы зерневых, зернебабовых і рапсу: Рыгор Фёдаравіч СНІЦАРЭНКА – старшы камбайнер, Аляксей Рыгоравіч СНІЦАРЭНКА – камбайнер ААТ «Чамярыскі», якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 1050 тон, убраўшы 420 гектараў; Сяргей Рыгоравіч ФАЛЕЙ – старшы камбайнер, Аляксандр Сяргеевіч ФАЛЕЙ – камбайнер ААТ «Чамярыскі», якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 809 тоны, убраўшы 319 гектараў; Васіль Кузьміч СНІЦАРЭНКА […]

Продолжить чтение

КСУП “Брагінскі”: гэтыя людзі не падвядуць

Такая ўпэўненасць з’явілася ў нас пасля наведвання гаспадаркі, якая паступова выходзіць на ранейшыя пазіцыі. Праўда, да гэтага яшчэ далёка, але ж падставы думаць і спадзявацца на лепшае ёсць. І не толькі таму, што, нарэшце, сельгаспрадпрыемства перастала мінусаваць па вытворчасці малака, арганізавана правяло пасяўную кампанію і ўключылася ў нарыхтоўку кармоў, хаця гэта немалаважна. А найперш дзякуючы […]

Продолжить чтение

У ААТ “Брагінка” ідзе сеў ранніх яравых

Мінулагодняй восенню Руслан Нікалаеў адзін пасеяў азімыя культуры ў сваёй гаспадарцы. Цяпер надышла чарга ранніх яравых зерневых. Веснавую сяўбу ён вядзе з уласцівым пачуццём адказнасці і майстэрствам. І па-ранейшаму яго пасяўны агрэгат адзін у полі, хаця тэхнікі ў суботні дзень 20 красавіка ў ААТ “Брагінка” працавала шмат. Выконваўся ўвесь комплекс традыцыйных для гэтай пары работ. […]

Продолжить чтение

Палявыя работы камарынцы вядуць арганізавана

Найвышэйшую  ўраджайнасць зерневых у  разліку на бала-гектар  сярод сельгаспрадпрыемстваў раёна яны ўжо атрымлівалі, што сведчыць аб здольнасцях калектыву працаваць на канчатковы вынік. Цяпер у іх  новы статус – адкрытае акцыянернае таварыства. Змянілася назва, але  задачы засталіся тыя ж: расціць хлеб, гадаваць жывёлу, рэалізоўваць сваю прадукцыю высокай якасцю і нарошчваць яе аб’ёмы. Сёлета ААТ “Камарынскі” плануе […]

Продолжить чтение