ААТ “Чамярыскі”: прыклад для іншых


Як прайшло падвядзенне вынікаў работы за 2012 год у “Чамярыскім”, у раёне ведалі са слоў тых, хто прысутнічаў на сходзе. Менавіта на гэтае таварыства спасылаліся ў сваіх выступленнях, раілі браць прыклад старшыня райвыканкама Аляксандр Ятчанка і яго першы намеснік, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Пётр Бухавец, калі на аналагічных мерапрыемствах у суседніх гаспадарках параўноўвалі дасягнутыя вытворчыя паказчыкі, фінансавае становішча чамярысцаў з іншымі.

Продолжить чтение

ААТ «Камарынскі»: стабільнасць і надзейнасць

У Краснае, дзе падводзілі вынікі работы за мінулы год працаўнікі КСУП “Саўгас “Камарынскі” (зараз – адкрытага акцыянернага таварыства “Камарынскі”), мы ехалі невыпадкова. Па-першае, гэтае прадпрыемства дасягнула значных поспехаў у вытворчасці сельгаспрадукцыі, па-другое, дырэктару Рыгору Анапрэенку ўручалі Ганаровыя граматы абласнога выканаўчага камітэта  і абласнога Савета дэпутатаў, Брагінскага раённага Савета дэпутатаў, па-трэцяе, каб зазірнуць у заўтрашні дзень “Камарынскага” ў новым статусе, даведацца пра перспектывы развіцця.

Продолжить чтение

ААТ “Імя Жукава”: час перамен


Раману Козелу (справа) даручылі  кіраўніцтва КСУП імя Жукава ў другой палове 2012 года. За кароткі час маладому дырэктару неабходна было ўвайсці ў курс спраў, не дапусціць спаду вытворчасці, заваяваць аўтарытэт і давер людзей.

Продолжить чтение

КСУП “БРАГІНСКІ”: ЯШЧЭ НЕ ЎСЁ СТРАЧАНА

Здаецца, знешне нічога не змянілася за апошнія два гады ў жыцці аграгарадка Вуглы. Той жа  цэнтр культуры і вольнага часу, вялікая колькасць асабістых аўтамабіляў каля будынка, прасторная зала, знаёмыя твары людзей, якія сабраліся падвесці вынікі работы за мінулы год… Не  было на гэты раз характэрнай для такіх мерапрыемстваў урачыстасці,  відэафільма пра будні і святы працаўнікоў перадавой гаспадаркі, дарагіх падарункаў пераможцам спаборніцтва. Усё выглядала больш сціпла, стрымана,  на працягу схода ў зале панавала цішыня. Размова ішла сур’ёзная, і кожны, мабыць, разумеў, што вызначаецца не толькі лёс сельгаспрадпрыемства, але і яго асабісты.

Продолжить чтение

СТАЛІ АКЦЫЯНЕРНЫМІ ТАВАРЫСТВАМІ

Сельгаспрадпрыемствы раёна мяняюць свой статус, цяпер яны ўжо не КСУПы, а адкрытыя акцыянерныя таварыствы. Праўда, не ўсе, а толькі пяць. КСУП ордэна Леніна “Брагінскі” і КСУП “Пераможнік” павінны прайсці працэдуру перарэгістрацыі ў першым паўгоддзі 2013-га.

Продолжить чтение

Да Новага года, не пазней неабходна дапрацаваць насенне


Такія тэрміны вызначыла Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Ці паспеюць хлебаробы Брагіншчыны пачысціць насенны матэрыял да 31 снежня, як  увогуле ідуць справы з яго падрыхтоўкай, мы папрасілі расказаць начальніка Брагінскай раённай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Мікалая Дзегцярэнку.

Продолжить чтение

Працаваць, каб не было “мінусаў”

Па выніках работы за 11 месяцаў бягучага года ў грамадскім сектары атрымана прадукцыі на 162,2 млрд рублёў, тэмп росту ва ўсіх катэгорыях гаспадарак склаў 104,3% пры заданні 104-105%. Першынство ўтрымлівае КСУП “Малажынскі”, удзельная вага якога ў агульным аб’ёме – 21,7%, на другім месцы – КСУП “Чамярыскі” (19,3%), трэцім – КСУП імя Жукава (15,2%).

Продолжить чтение

У ЛЮБУЮ СПРАВУ ТРЭБА ДУШУ ЎКЛАСЦІ

На  мінулым тыдні на Сялецкай малочнатаварнай ферме КСУП “Брагінскі” падводзілі  вынікі  працы  за  11  месяцаў.  З калектывам  сустрэліся  кіраўнік гаспадаркі  Мікалай  Раманюк,  галоўны  эканаміст Таццяна  Шульга,  начальнік аддзела  ідэалагічнай  работы райвыканкама  Ігар Самбук.  Паколькі справы на  МТФ  зусім дрэнныя, размова з жывёлаводамі праходзіла  ў жорскай  і  катэгарычнай  форме.

Продолжить чтение

Спачатку рамонт, рэкорды будуць потым

У век тэхнічнага прагрэсу і вяскоўцы на сваіх сядзібах выкарыстоўваюць трактары, не гаворачы ўжо пра буйныя гаспадаркі. Яны набываюць іх штогод, і ўсё больш дасканалыя. Вось толькі сельгасмашыны маюць тэндэнцыю выходзіць са строю, і тады іх “лечаць”. У ААТ “Брагінаграсэрвіс” ёсць спецыяльная служба, якая гэтым займаецца прафесійна.

Продолжить чтение

Як даецца вялікае малако, або Чым жыве калектыў фермы


За адзінаццаць месяцаў жывёлаводы КСУП “Саўгас “Камарынскі” атрымалі найвышэйшыя надоі малака ў разліку на  карову – па 4375 літраў. Прычым нарошчваюць яго вытворчасць  другі год запар. За кошт чаго, мы  спрабавалі высветліць у час наведвання сельгаспрадпрыемства  і  Асарэвіцкай фермы.

Продолжить чтение

У ЛЕПШЫХ ТРАДЫЦЫЯХ


Амаль два гады на пасадзе дырэктара  адной з буйных гаспадарак раёна. Многа гэта ці мала? Калі  з  пункту  гледжання адаптацыі – дастаткова. Можна  прывыкнуць да людзей, мясцовасці. А калі твой папярэднік здолеў на гэтай рабоце  дасягнуць многага і табе неабходна працягваць яго традыцыі, працаваць не горш?.. Лепш аб гэтым спытаць у самога Міхала Пінжакова, які 18 студзеня 2011 года ўзначаліў КСУП “Малажынскі” і прыкладвае нямала намаганняў, каб фінансавае становішча сельгаспрадпрыемства заставалася стабільным, а вытворчыя паказчыкі – высокімі.

Продолжить чтение

Выполним условия – получим поддержку

Основным условием государственной  поддержки для сельскохозяйственных организаций района является выполнение показателей по рентабельности продаж и темпам роста валовой продукции.

Продолжить чтение

З клопатам аб Будучым ураджаі


З заканчэннем жніва жняярку ў полі змяніў плуг, пачалася сяўба азімых. Прывычныя клопаты пра ўраджай, цяпер ужо будучага года, працягваюцца. У краіне рыхтуюцца да фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2012”, а сейбіты загортваюць у глебу адборнае насенне, каб было чаму парадавацца і ў 2013-м.

Продолжить чтение

НАДЗЕЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ


Здаецца, і тэхнікі ў гаспадарках хапае, прычым рознай, але  ж ад дапамогі партнёраў па аграпрамысловым комплексе сельскія працаўнікі не адмаўляюцца. Фронт палявых работ вялікі, і ўсе неабходна выконваць у лепшыя агратэхнічныя тэрміны. Механізаваны атрад ААТ “Брагінаграсэрвіс” і ствараўся для таго, каб аказваць розныя паслугі.

Продолжить чтение

Строга па тэхналогіі

Сёлета хлебаробам раёна патрэбна    было   ўбраць  17 050 гектараў зерневых і зернебабовых. З гэтай задачай яны справіліся паспяхова, сабралі 41 225 тон збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць склала 24,2 цэнтнера з гектара.

Продолжить чтение

НА МЯСЦОВАЙ СЫРАВІНЕ

Цэх па перапрацоўцы насення рапсу на базе ААТ “Брагінаграсэрвіс” быў адкрыты ў лістападзе 2010 года. Падзея гэта прайшла без лішняй мітусні, спакойна і нават неяк будзённа. Так захацелі нямецкія партнёры, якія манціравалі абсталяванне і навучалі нашых спецыялістаў.

Продолжить чтение

Дзе губляецца тлустасць, або Чаму якаснае малако не трапіла да спажыўца

У аддзел лабараторнай дыягностыкі ўстановы “Брагінская ветэрынарная станцыя”, дзе вызначаюць якасць малака і іншай прадукцыі, мы з Людмілай Мельнічук  прыехалі ўдваіх.

Продолжить чтение

УСПЕХ ПРИХОДИТ К НАСТОЙЧИВЫМ

В районе жатва прошла организованно и чётко. Убрали зерновые, но впереди ещё кукуруза,  и у  сельчан времени на отдых нет. Может, поэтому вдвойне ценятся короткие минуты чествования хлеборобов в поле, на зернотоках, когда поздравляют механизаторов и водителей, достигнувших рекордных отметок при обмолоте и перевозке урожая.

Продолжить чтение

Вось гэта каманда!


Падарункі ад раённага выканаўчага камітэта  прызначаліся для чатырох  экіпажаў і вадзіцеляў КСУП «Малажынскі». Віншаваць адразу такую колькасць «тысячнікаў» (12 чалавек), ды яшчэ ў адной гаспадарцы, начальніку аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Ігару Самбуку  раней не даводзілася. Нам таксама. Сабраць іх разам у Доме механізатараў дапамог дождж, праўда, не ўсіх. Віктар Уласенка адвозіў зялёную масу, не было і Васіля Філона. Прысутнічалі таксама дырэктар КСУПа Міхаіл Пінжакоў і старшыня прафкама Паліна Пімінёнкава.

Продолжить чтение

умелыя рукі, вопыт і веды


Камбайн з поля – плуг у баразну. Так  адным сказам можна назваць перыяд падрыхтоўкі і правядзення сяўбы азімых, які прадвызначае лёс будучага ўраджаю. Але спачатку ўбіраюць салому. Каб не зацягваць цыкл асенніх работ, КСУП “Брагінскі” тры гады таму набыло для гэтай мэты новы прэс-падборшчык “Квадрант-3200”, які агрэгатуецца з трактарам фірмы KLAAS.

Продолжить чтение

ПОСПЕХІ БЫЛІ І БУДУЦЬ


Няспешна камбайны пакідаюць хлебнае поле. Першымі ў раёне жніво завяршылі хлебаробы КСУП імя Жукава, за імі – “Чамярыскага”. У сераду, 8 жніўня, на фінішную прамую выйшлі зернеўборачныя экіпажы КСУП ордэна Леніна “Брагінскі”.

Продолжить чтение

Такая тэхніка аграрыям патрэбна

Адкрытае акцыянернае таварыства “Полымя”правяло на базе КСУП “Чамярыскі” семінар-вучобу “Дзень поля”, удзел у якім прынялі аграрыі Брагіншчыны і суседніх раёнаў.

Продолжить чтение

БЯСКОНЦАЕ КОЛА ЖЫЦЦЯ


Напрыканцы мінулага тыдня экіпаж двух поўных цёзкаў – Рыгораў Раманюкоў з КСУП імя Жукава віншаваў з высокімі намалотамі Мікалай Філіпцоў, прадстаўнік  абласнога камітэта прафсаза работнікаў адукацыі і навукі.

Продолжить чтение

ВіНШАВАЛІ НА ХЛЕБНАЙ НІВЕ


У чарговы раз начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Ігар Самбук і старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і перапрацоўчай прамысловасці Віктар Балобан уручалі прывітальныя адрасы і падарункі на палях.

Продолжить чтение

ІМЯ ВЫНІКАМ — ПОСПЕХ


Гэтая пара заўсёды чакаецца з асаблівым хваляваннем. Земляробамі, аграномамі, кіраўнікамі сельгаспрадпрыемстваў. І проста тымі, хто неабыякавы да сялянскй працы. Так ужо склалася, што жніво — своеасаблівы экзамен, вынік карпатлівых намаганняў мноства людзей, гарант будучага дастатку.

Продолжить чтение

ТЕРЯЕМ ТАМ, ГДЕ МОГЛИ БЫ ИМЕТЬ ДОПОЛНИТЕЛЬНЫЙ ДОХОД

Рентабельность продаж при задании 8% составила за первое полугодие 21,1%. Наиболее прибыльное производство сельскохозяйственной продукции — в КСУП «Чемерисский» и КСУП «Совхоз «Комаринский». О полученной выручке от реализации продукции, себестоимости и прибыли рассказывает начальник планово-финансового отдела райсельхозпрода Валентина Дегтяренко.

Продолжить чтение