Прыехалі на квадрацыкле: як сустракалі ў Брагіне галоўных Дзеда Мароза і Снягурку

Галоўнае Грамадства

У райцэнтры прайшоў парад Дзядоў Марозаў і Снягурак. Калона стартавала ад гасцініцы і прайшла па цэнтральнай вуліцы да плошчы, дзе яе з нецярпеннем чакалі самыя маленькія жыхары Брагіншчыны.

Не абышлося і без сюрпрызаў. Сёлета галоўныя Дзед Мароз і Снягурка прыбылі на квадрацыкле.

На плошчы яны разам з дзецьмі вадзілі карагоды, танцавалі, спявалі навагоднія песні і ўдзельнічалі ў вясёлых гульнях. Звонкі смех, яркія касцюмы і пераднавагодняя атмасфера стварылі свята для ўсіх жыхароў і гасцей Брагіна.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook.