У Брагіне прайшоў занальны тур рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу «100 ідэй для Беларусі»

Галоўнае Грамадства

Ён сабраў маладых і таленавітых прадстаўнікоў Хойніцкага, Брагінскага, Рэчыцкага і Лоеўскага раёнаў. Конкурс стаў пляцоўкай для прэзентацыі наватарскіх ідэй у розных сферах: ад экалогіі і сацыяльнай сферы да прамысловых тэхналогій і інавацый у адукацыі.

Ацэньвала праекты кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі першы сакратар Гомельскага абласнога камітэта БРСМ Ігар Назарчук, намеснік старшыні Брагінскага райвыканкама Раман Цеслянок, першы сакратар райкама БРСМ Таццяна Цалуйка і настаўнік працоўнага навучання Вуглоўскай СШ, кіраўнік валанцёрскага атрада «Добрае сэрца» Аліна Заяц.

– Моладзь Гомельшчыны дэманструе высокі ўзровень зацікаўленасці ў развіцці рэгіёна і краіны ў цэлым. Яе ідэі сведчаць аб інавацыйным падыходзе да вырашэння актуальных праблем, – зазначыў Ігар Назарчук.

Брагінскі раён прадставіла Ангеліна Махнач з праектам па стварэнні лакальных комплексаў па перапрацоўцы арганічных адыходаў у біягаз і ўгнаенні.

– Кожная з прадстаўленых ідэй заслугоўвае ўвагі. Мы бачым, што моладзь нацэлена на інавацыі, праяўляе зацікаўленасць у развіцці сваіх рэгіёнаў, захаванні гісторыі і беражлівым стаўленні да прыродных рэсурсаў, – падкрэсліў Раман Міхайлавіч.

Усе ўдзельнікі атрымалі каштоўныя парады і падтрымку ад экспертаў.

– Асабліва парадавала ўвага канкурсантаў да сацыяльных праектаў і праблем навучання дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнга развіцця. Гэта сведчыць аб высокім узроўні сацыяльнай адказнасці нашай моладзі, – падкрэсліла Аліна Заяц.

Па выніках конкурсу, на абласным этапе «100 ідэй для Беларусі» свае праекты прадставяць Віта Шкроб і Арсеній Фролкін з Рэчыцкага раёна, а таксама Дзмітрый Баброў з Хойніцкага раёна.

– Конкурс працягвае заставацца важнай платформай для падтрымкі і прасоўвання моладзёжных інавацыйных праектаў і навукова-тэхнічных распрацовак, – падвяла вынік Таццяна Цалуйка.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook.