У Брагінскай ЦРБ акцыя «Нашы дзеці» запаліла святочныя агні для маленькіх пацыентаў

Важнае Грамадства

У рамках гэтай рэспубліканскай дабрачыннай акцыі дзіцячае аддзяленне раённай бальніцы напоўнілася атмасферай чараўніцтва і радасці. Прыбраная ёлка, бліскучыя цацкі і мішура – аб адпаведным афармленні паклапаціўся працоўны калектыў.

Напярэдадні навагодняга свята сюды завіталі намеснік старшыні райвыканкама Раман Цеслянок і прадстаўнікі аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі, каб павіншаваць юных пацыентаў.

Сустрэча атрымалася цёплай і душэўнай. Дзеці падрыхтавалі вершы, а ў адказ атрымалі салодкія падарункі. Сюрпрызам для дзяцей стала з’яўленне казачных персанажаў – Дзеда Мароза і Снягуркі, якія разам з дзецьмі вадзілі карагоды і спявалі.

Да хлопчыкаў і дзяўчынак звярнуўся Раман Цеслянок:

– Шчыра жадаю Вам хутчэй палепшыць сваё здароўе, няхай усе мары ажыццяўляюцца.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook.