У Дубліне з’явіўся яркі арт-аб’ект

Важнае Грамадства

Усіх, хто ўязджае ў населены пункт, з нядаўніх пор сустракае яркі арт-аб’ект «Я люблю Дублін».

Ініцыятарам стварэння такой лакацыі стаў Малажынскі сельвыканкам.

– Устаноўка арт-аб’екта – лагічны працяг курсу на добраўпарадкаванне тэрыторыі. Важна ствараць рэчы, якія радуюць вока і фарміруюць пазітыўны імідж нашага населенага пункта. Мы спадзяёмся, што наш арт-аб’ект стане не толькі прыгожым месцам для фотаздымкаў, але і сімвалам любові жыхароў да роднага месца, – адзначыў старшыня сельскага савета Дзмітрый Тамко.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook.