
Напярэдадні Нараджэння Хрыстова выхаванцы санаторнага дзіцячага сада завіталі ў храм Свяціцеля Мікалая Цудатворца.
Благачыны Хойніцкай акругі, протаіерэй Уладзімір Зелянкоўскі і матушка расказалі дзецям пра гісторыю, значэння і традыцыі свята, пра цуд нараджэння Збавіцеля.
Кульмінацыяй сустрэчы стала запальванне свечак. Хлопчыкі і дзяўчынкі, затаіўшы дыханне, загадвалі свае самыя патаемныя жаданні.
Пасля гэтага з рук протаіерэя кожнае дзіця атрымала салодкі пачастунак. Выхаванцы ў адказ уручылі яму падарункі, зробленыя сваімі рукамі.
– Сённяшняя сустрэча – важны крок у духоўна-маральным выхаванні. Спадзяюся, магчымасць дакрануцца да святыні пакінула ў вашых сэрцах светлы след і ўмацавала веру ў дабро і цуды, – адзначыў протаіерэй.





















