
На Гомельшчыне праходзіць абласны суботнік, накіраваны на расчыстку вуліц і двароў ад снегападаў, якія абрынуліся на рэгіён у апошнія дні. Ініцыятыва, закліканая палегчыць працу камунальных службаў, знайшла водгук сярод брагінчан.
Сярод тых, хто выйшаў змагацца з непагаддзю, – старшыня райвыканкама Сяргей Карпенка. Ён узяўся за рыдлёўку, расчышчаючы тратуары і пешаходныя дарожкі.

