
Разам з іншымі жыхарамі райцэнтра яна выйшла на вуліцы, каб дапамагчы камунальным службам справіцца з наступствамі моцных снегападаў, якія абваліліся на вобласць у апошнія дні.
Іна Міхаленка ўдзельнічала ў расчыстцы тратуараў, пешаходных зон і падыходаў да сацыяльна значных аб’ектаў.

