Сяброўства без межаў: хакеісты Хойнікаў падарылі брагінчанам новую сетку для варот

Важнае Грамадства Спорт

Гэты жэст стаў сімвалам сяброўства і ўзаемнай падтрымкі паміж спартсменамі двух раёнаў.

Хайнікчане не першы год наведваюць Брагін, каб разам з мясцовымі гульцамі і спартсменамі з Лоева выйсці на лёд у таварыскіх матчах. Гэтыя сустрэчы ўжо сталі добрай традыцыяй, якая не толькі павышае ўзровень спартыўнага майстэрства, але і дарыць радасць балельшчыкам.

Ідэя падарунка ўзнікла ў гасцей як знак падзякі за магчымасць гуляць на нашай пляцоўцы. Ініцыятарам жэсту стаў Васіль Васільевіч Барысенка, актыўны ўдзельнік хакейнай супольнасці Хойнік.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook.